Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Стаўка зроблена на якасць

14.06.2013
Штодня створаныя згодна з рашэннем райвыканкама групы для аператыўнага даследавання і кантролю якасці нарыхтоўваемых кармоў выязджаюць у сельгаспрадпрыемствы раёна. Іх задача — пільна сачыць за захаваннем тэхналогіі здрабнення масы, яе трамбаваннем, тэмпературай і вільготнасцю. Вопытныя спецыялісты ўжо з першага позірку бачаць усе хібы, а ўпэўніцца ў сваіх уражаннях дапамагаюць прыборы. Святлана Брадунова, ветурач біяхімік-таксіколаг Капыльскай райветстанцыі, за работай якой днямі давялося паназіраць, ужо не першы год падчас корманарыхтоўкі выязджае ў гаспадаркі. І заўсёды бярэ з сабой электронны шчуп-тэрмометр, штыр якога (даўжынёй больш за метр) стараецца як мага глыбей уват- кнуць у спрасаваную зялёную масу. — Тут тэмпература ў норме (28,1 градуса з дапушчальных 37), — каменціруе Святлана Уладзіміраўна стан спраў на сянажнай яме, якая закладзена на МТФ “Вялешына” ААТ “П-з “Дусаеўшчына”. — Шчуп тэрмометра паглыбіўся недзе на паўметра, а значыць велічыня рэзкі травяной масы і яе трамбоўка добрыя. Пад’яздныя шляхі да траншэі высланы саломай, яна пабелена, своечасова была падрыхтавана да закладкі новага сенажу. Добра было б, каб і рэшткі мінулагодняга корму змаглі вывезці своечасова. Пакуль з іх вільгаць не паступае ў траншэю, але ж надвор’е можа нарабіць і бяды. Паколькі я была на гэтай ферме і раней, магу сцвярджаць, што закладзена яна была за тры дні. На жаль, пацвердзіць гэтыя словы спецыяліста не было каму, паколькі работы па закладцы траншэі былі завершаны, і побач з ёй не было нікога. Не ўбачылі мы і пашпарта на сянажную траншэю. Магчыма, ён з’явіцца тады, калі яе закрыюць. Хаця з гэтым, улічваючы цяперашняе дажджлівае надвор’е, маглі і паспяшацца. Хочацца верыць, што зараз усё зроблена як след, паколькі пасля наведвання гаспадаркі ўжо прайшло колькі часу. Другі аб’ект, на якім мы ў гэты дзень пабывалі, на недахоп людзей, пэўна, “паскардзіцца” не мог. На МТФ “Андросаў- шчына” ААТ “Старыца-Агра” кіпела работа: адзін за адным пад’язджалі МАЗы, выгружалі здробненую зялёную масу ў траншэю і рушылі за чарговай “порцыяй”. Да гулу мазаўскіх матораў далучаліся і “Амкадоры”. Два пагрузчыкі старанна, нібы вялізарныя прасы, трамбавалі траву, дапамагаючы сабе, калі трэба, каўшамі. — Як бачыце, і тут тэмпература ў межах дапушчальнага, — тлумачыць, паказваючы лічбы на цыферблаце тэрмометра, Святлана Брадунова. — Тым больш, што ў сянажную траншэю закладваецца люцэрна. Пэўна ж, і без кансерванта не абыхо- дзіцца (Як пазней аказалася, сапраўды кансервант дабаўляецца – Аўт.). Трамбоўка добрая, вядзецца кругласутачна. Паколькі траншэя вялікая (не менш за 5000 тон), яе закрываюць часткамі. Словам, усё робіцца, як трэба, каб мець высакаякасны корм для дойнага статка. Так ужо атрымалася, што наведаныя ў гэты дзень гаспадаркі заўваг практычна не атрымалі. “Ці ўсюды такая карціна?” — пацікавілася ў ветурача. “На жаль, без недахопаў не абхо- дзіцца. Сёння я гэтыя гаспадаркі называць пакуль не буду, спа- дзяюся, што яны выправяць сітуацыю. А калі не — будзе нагода наведацца туды з карэспандэнтам”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара С. Брадунова На МТФ “Андросаўшчына”

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей