Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Да выхаванцаў Капыльскага СПЦ прыехалі ў госці чэшскія дыпламаты

12.06.2013
Крыху больш за паўгода сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна супрацоўнічае з пасольствам Чэхіі ў Рэспубліцы Беларусь. Як адзначыла дырэктар СПЦ Алена Стасевіч, добрыя адносіны, якія склаліся за апошні час паміж пасольствам Чэхіі і сацыяльна-педагагічным цэнтрам, выліліся ў праект па абсталяванні дзіцячай пляцоўкі на тэрыторыі навучальнай установы. Сёлета праект ажыццявіўся. Яшчэ да паездкі ў СПЦ часовы павераны па справах Чэхіі ў Рэспубліцы Беларусь Дагмар Дзідзенка сустрэлася з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, начальнікам аддзела адукацыі Аляксеем Абросімавым. Падчас сустрэчы гаворка ішла пра магчымасць супрацоўніцтва не толькі ў сферы адукацыі, але і ў вобласці культуры; наладжванне сяброўскіх сувязей нашага раёна з гэтай славянскай краінай. У сацыяльна-педагагічным цэнтры ўжо чакалі дарагіх гасцей. Сустрэча адбывалася ў цёплай абстаноўцы. Разам з дзецьмі супрацоўнікі пасольства Чэхіі гулялі ў разнастайныя гульні. Адна з іх дала магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гасцямі, даведацца пра захапленні кожнага. Падчас прагулкі на свежым паветры прыемна было назіраць, наколькі спадабалася выхаванцам цэнтра новая пляцоўка, дзе з’явіўся маленькі гульнёвы гарадок. “Вельмі рада, што прыехала ў Капыль. Нас тут заўсёды гасцінна сустракаюць, — расказвае Дагмар Дзідзенка. — Я ўжо не першы раз наведваюся сюды, таму што менавіта тут мы рэалізуем праект, дапамагаем сацыяльна-педагагічнаму цэнтру. Зараз зрабілі дзіцячую пляцоўку, пасля абновім мэблю. Сёння мы таксама прывезлі падарункі дзецям — цацкі, адзенне. Плануем і надалей цесна супрацоўнічаць”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА  ЗДЫМКАХ:   А.  Абросімаў,  А.  Раеўская,  Д.  Дзідзенка; на дзіцячай пляцоўцы СПЦ. Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей