Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Ля Каменкі бруістай

10.06.2013
Пачалася рэалізацыя прапановы ініцыятыўнай групы Капыльскага раёна “Добраўпарадкаванне поймы ракі Каменка ў г. Капылі”, якая ўвайшла ў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый Беларусі”. Па ініцыятыве райвыканкама ў работу ўключыліся прадстаўнікі разнастайных прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і раёна. У гэты дзень на добраўпарадкаванне ракі выйшлі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, масласырзавода, упраўлення райсельгасхарчу, падатковай службы, аддзелаў адукацыі, культуры, па справах моладзі, райкама ГА “БРСМ”, дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа і інш. Працоўны дэсант вёў абкошванне берагоў, высечку кустоўя, спілоўванне дзікарослых дрэў, уборку смецця. Першы крок у рэалізацыі праекта зроблены, работы па акультурванні поймы ракі Каменка працягваюцца.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей