Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

«Навядзенне парадку на зямлi – не кампанiя, а норма»

05.06.2013
«Навядзенне парадку на зямлi – не кампанiя, а норма» – менавіта такога прынцыпу прытрымліваюцца ўдзельнікі бліц-апытання, прысвечанага гэтай важнай тэме Аляксандр МАЛЕЖ, начальнік землеўпарадкавальнай службы Капыль-скага райвыканкама: — Вядома ж, гэта пытанне самае асноўнае ў нашай дзейнасці. На пастаянным кантролі ў нас знаходзіцца абследаванне жывёлагадоўчых аб’ектаў, мехдвароў гаспадарак. Мы сочым за захаваннем контурнасці палеткаў, разворваннем земляў у сельгаспрадпрыемствах, каб яны не “гулялі”. Таксама правяраем прысядзібныя ўчасткі грамадзян па рацыянальным іх выкарыстанні, дзе, на жаль, не абыходзіцца без выдачы прадпісанняў. Для прадухілення парушэнняў заканадаўства праводзім гутаркі з насельніцтвам. Зінаіда МЫСІНА, загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка”: — Наш калектыў з года ў год надае вялікую ўвагу добраўпарадкаванню сваёй і прылеглай да цэнтра тэрыторыі. Супрацоўнікі ўстановы вырабляюць нестандартнае абсталяванне для яе афар-млення і ўпрыгажэння. Яны, можна сказаць, кожны дзень гэтым заняты. Менавіта іх рукамі створаны шматлікія кветнікі, аль-пійскія горкі, імправізаваныя куток лесу, зялёная аптэка, падвор’е і інш. А яшчэ хачу выказаць вялікую ўдзячнасць бацькам нашых выхаванцаў за неабыякавасць да гэтага пытання. Яны дапамагаюць нам нават у абкошванні  тэрыторый, набыцці неабходных матэрыялаў. А вось сёлета бацькі выхаванцаў старэйшай выпускной групы падарылі ўстанове скульптуры малых формаў, што дазволіла зрабіць тэрыторыю яшчэ больш прыгожай. Тамара КРЭПСКАЯ, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ЗАТ “Жыліхава”, пераможца мінулагодняга конкурсу на лепшае ветэранскае падвор’е: — На маю думку, захоў-ваць парадак трэба заўсёды і ўсюды: у доме, на сядзібе, на вуліцы. Гэта жыццёвае крэда маё і маёй сям’і. Зараз у хаце мяне не застанеш: трэба апалоць каля паўгектара бульбы, агарод і, вядома ж, кветнікі, без якіх не ўяўляю сваё жыццё. Для афармлення сядзібы прымяняем разнастайныя фігуркі. Муж іх малюе, выразае, а я потым расфарбоўваю. Вось і сёлета ўжо з’явілася некалькі новых. Увогуле, усе свае сілы аддаём парадку на сваёй сядзібе. Апытваў Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей