З раніцы і да позняга вечара на сваіх трактарах выязджаюць на касавіцу механізатары ААТ “Семежава” Васіль Якубчык і Віктар Мелюх. Гэту працу яны робяць добрасумленна, пастаянна перавыконваюць даведзеныя заданні.
Па стане на 4 чэрвеня 2013 года гаспадаркамі раёна скошана 6172 га траў першым укосам (21%) з 28 982 га неабходных, у тым ліку 2365 га люцэрны. Убрана 61% да скошанага. Гэта работа вядзецца ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах.
Найбольш паспяхова ідуць справы ў ААТ “Піянер-Агра”, дзе скошана 57% плошчаў, ЗАТ “Жыліхава” і СГФ “Руднае” — 47%. Самыя нізкія тэмпы работ у ААТ “Суворава-Агра” (4%), ААТ “Малінава” і РСУП “С “Прамень” — па 7%.
Вядуць закладку сенажу ўсе сельгаспрад-прыемствы, акрамя ф-ла “В. Раёўка”, ААТ “Суворава-Агра” і “Малінава”. Так, на рахунку ААТ “Піянер-Агра” — 5540 тон (53% да плана), ААТ “Старыца-Агра” — 7250 тон (29%), ААТ “Ціміразеўскі” — 4096 тон (24%). На 37% выканалі заданне ў КСУП “С “Лясное”, на 25% — у ААТ “Прагрэс 2010” і ЗАТ “Жыліхава”. Усяго закла-дзена 38 369 тон сенажу.
Нарыхтавана 10 763 тоны кармавых адзі-нак травяністых кармоў – 8,3% да неабходнага. На адну ўмоўную галаву назапашана 2,45 ц к. адз. (летась на названую дату было 3,6 ц к. адз.).
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии