Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Адны з лепшых у рэспубліцы

10.06.2013
Адкрытае акцыянернае таварыства “Старыца-Агра” (дырэктар У. А. Рудакоўскі) заняло другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2012 годзе сярод сельгасарганізацый, якія маюць комплексы па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. Пра гэта гаворыцца ў Пастанове калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання №21 ад 23 мая 2013 года. Сярод пераможцаў у індывідуальным спаборніцтве ёсць таксама нашы землякі: Мікалай Сечка — галоўны заатэхнік ААТ “Семежава”, Іван Коўш — галоўны ветурач ААТ “Піянер-Агра”,  Наталля  Русаковіч — заатэхнік-селекцыянер ААТ “П-з “Дусаеўшчына”, Ніна Шатэрнік —загадчыца МТФ “Свідзічы” ААТ “Старыца-Агра”, Зоя Сяргей —тэхнік-асемянатар РСУП “Бабоўня”, Святлана Макарэня — аператар машыннага даення ААТ “Ціміразеўскі”, Уладзімір Нераненя — жывёлавод (пастух) КСУП “Грозава-агра”.

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей