Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў па стане на 31 мая 2013 года.
НА КАШЭННІ ТРАЎ лепшага выніку дабіўся
механізатар ААТ “Піянер-Агра” Іван Іванавіч МУЗЫКА, які на трактары “Беларус-1221” з касілкай “Krona” Е-320 скасіў 130 га — 81% да задання.
НА ПАДБОРЦЫ І ЗМЯЛЬЧЭННІ ТРАЎ вызначыўся
механізатар ААТ “Ціміразеўскі” Уладзімір Мікалаевіч КАЗАКЕВІЧ, які на корманарыхтоўчым комплексе “Палессе” К-Г-6-К50 нарыхтаваў 3082 тоны травяной масы — 34,6% да задання.
НА АДВОЗЦЫ ЗЯЛЁНАЙ МАСЫ лідзіруе
вадзіцель ААТ “Піянер-Агра” Сяргей Міхайлавіч ЛАЗЮК, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 407 тон — 75% да задання.
Комментарии