Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

“Маладосць. Традыцыi. Будучыня”

30.05.2013
1 мая ля стэлы “Мінск - Горад-герой” актывісты га «БРСМ» далі старт трэцяму працоўнаму семестру “Лета-2013” Члены грамадскага аб’яднання плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў у рамках маладзёжнай акцыі «Маладосць. Традыцыі. Будучыня»  па зборы сродкаў на будаўніцтва новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Першыя грошы ўжо зарабілі і капыльскія валанцёры. У акцыю актыўна ўключыліся навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. На працягу двух дзён яны шчыравалі ў лесагадавальніку ДЛГУ «Капыльскі лясгас», дзе праполвалі насаджэнні сасны, лістоўніцы, елкі, дубу, алешыны. «У нас ёсць пяць пастаянных работнікаў, якія ажыццяўляюць догляд культур. Аднак аб’ёмы дастаткова вялікія, таму цяпер, калі пачаўся летні сезон, стараемся прыцягваць на дапамогу школьнікаў, — патлумачыў начальнік лесагадавальніка Віктар Сцепановіч. — Вось, напрыклад, тут ужо працавалі выхаванцы каледжа, якія акрамя праполкі збіралі яшчэ і камяні. Дзякуючы іх намаганням захоў- ваецца пасяўны матэрыял». Па словах першага сакратара РК ГА «БРСМ» Аляксея Загорцава, акцыя ў раёне працягнецца да 20 чэрвеня. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей