У суботу, 25 мая, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля адбыўся першы матч другой лігі чэмпіянату Мінскай вобласці, дзе капыляне сустракаліся з нясвіжскім футбольным клубам.
Літаральна з першых хвілін гаспадары пачалі штурмаваць вароты гасцей, і ў сярэдзіне першага тайма трапны ўдар Паўла Лазоўскага вывеў нашу каманду наперад. Прыкладна праз 7-8 хвілін ён жа ўдвоіў гэту перавагу. На перапынак каманды пайшлі з лікам 2:0 на карысць капылян.
У другой палове было яшчэ шмат вострых момантаў, але варатары як з аднаго, так і з другога боку аказваліся “на вышыні”. Першы матч турніру застаўся за капылянамі. Віншуем з перамогай!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии