Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Аб справах вясковых

29.05.2013
(інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 28 мая 2013 года) Гаспарадкамі раёна скошана 1890 га траў першым укосам. Займаюцца гэтай справай 14 сельгаспрадпрыемстваў з 23. Сама болей скошаных гектараў на рахунку ААТ “Капыльскае” (390 га), “Ціміразеўскі” (380 га). Распачалі закладку сенажу ААТ “Капыльскае” (2692 т), “Піянер-Агра” (2100 т), “Ціміразеўскі” (1490 т), РСУП “Бабоўня” (830 т), ААТ “Старыца-Агра” (410 т), КСУП “С “Лясное” (200 т). Шэсць гаспадарак раёна яшчэ не прыступілі да падкошвання пашаў. Гэта КСУП “Грозава-агра”, ААТ “Малінава”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, “Капыльскае” і СГФ “Крыніца”. 14 тон 641 кг малака — такую прыбаўку ў сярэднім па раёне атрымалі жывёлаводы Капыльшчыны ў параўнанні з 1 мая бягучага года. Самы значны “плюс” па вале ў ААТ “Душава” (1760 кг), ААТ “Суворава-Агра” (1700 кг). Па тоне і больш дабавілі ААТ “Піянер-Агра”, “Малінава”, РСУП “Бабоўня”.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей