Падведзены вынікі работы жывёлаводаў краіны за першы квартал бягучага года.
Прыемна канстатаваць, што сярод гаспадарак, якія маюць комплексы па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, ААТ “Старыца-Агра” займае другое месца ў рэспубліцы, прапусціўшы наперад толькі калег з СВК “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Нашы землякі атрымалі валавую прывагу ў 371 кг, сярэднясутачную — 1040 г (дарэчы, самы высокі паказчык у краіне).
ААТ “Капыльскае” займае 37 радок у рэспубліканскай квартальнай зводцы сярод 105 комплексаў па вырошчванні і адкорме свіней. Тут сярэднясутачная прывага склала 631 г, што на 62 г больш, чым у адпаведным перыядзе 2012 года.
Практычна ў сярэдзіне зводкі (на 55 пазіцыі са 118 раёнаў) знаходзіцца Капыльскі раён па сярэднім удоі малака ад адной каровы — 1056 кг, што на 89 кг менш, чым летась.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии