Сёлетні год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання на зямлі Міншчыны. І на першы план зараз выходзіць абкошванне сельскіх населеных пунктаў, вуліц горада і двароў, дарог, тэрыторый вытворчых і сельскагаспадарчых аб’ектаў.
Менавіта такую задачу ставіў кіраўнік раёна Анатоль Жданеня на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу. Гучала анала- гічнае даручэнне і падчас апаратнай нарады, што праводзіцца кожны панядзелак з удзелам кіраўнікоў упраўленняў, аддзелаў, службаў райвыканкама, пэўных арганізацый і прадпрыемстваў.
(Працяг. Пачатак на 1-й стар.)
Безумоўна, цёплае надвор’е, частыя дажджы спрыяюць таму, што трава расце хуткімі тэмпамі. Для аграрыяў гэта самы лепшы час для пачатку корманарыхтоўчай кампаніі, для асоб, якія адказваюць за ўзровень парадку ў населеных пунктах, так бы мовіць, дадатковы галаўны боль.
Імкнуцца хутчэй навесці парадак на тэрыторыі свайго сельсавета супрацоўнікі Грозаўскага сельвыканкама. Як расказала яго старшыня Жанна Скрыган, быў заключаны дагавор на абкошванне вясковых вуліц і іншых неабходных аб’ектаў з маладым чалавекам, маці якога пражывае ў аграгарадку. “Кожную раніцу я дастаўляю Аляксея Курачава на месца яго працы, дзе ён (вядома ж, з перепынкам на абед) шчыруе да самага вечара. І мы вельмі задаволены яго работай. Сёлета абкошванне тэрыторый пачалі пасля працяглых майскіх святаў з нашых мемарыяльных комплексаў. Цяпер паступова праходзім па ўсіх населеных пунктах, косім вакол грамадзянскіх могілкаў. Асаблівую ўвагу звяртаем на пустуючыя сядзібы. Сёння Аляксей працуе ў Праснаках, а ў другой палове дня пяройдзе ў Жукі”.
Добра ведаюць пра тое, што неабходна навесці парадак вакол сваёй сядзібы, і вяскоўцы. Пра гэта пастаянна нагадваюць старэйшыны вёсак, дэпутаты сельскага Савета, якія сустракаюцца з насельніцтвам. У сельвыканкаме імкнуцца падтрымліваць сувязь і з тымі людзьмі, якія атрымалі домаўладанні ў спадчыну.
Маргарыта САКОВІЧ
НА ЗДЫМКУ: Аляксей КУРАЧАЎ.
Фота аўтара
Комментарии