На мінулым тыдні на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля адбылося вялікае абласное спартыўнае свята.
Спаборніцтва па лёгкаатлетычным мнагаборстве “Дружба” сабрала пад свае сцягі 21 каманду з розных куткоў Міншчыны. Юныя спартсмены павінны былі праявіць сябе ў чатырох відах: бег на дыстанцыях 60 м, 500 м (дзяўчаты) і 800 м (юнакі), скачок у даўжыню з разбегу і кіданне мяча. У агульнакамандным заліку па выніках спаборніцтваў найбольшую суму набралі капыляне (1421 ачко). Яны, адпаведна, і занялі першае месца. Усяго 23 ачкі прайгралі ім салігарчане, якія ў выніку сталі другімі. А суседзі з Нясвіжа паказалі трэці вынік (1385).
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии