Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Спаборнічалі лёгкаатлеты

27.05.2013
10-11 мая ў сталіцы праходзілі алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Юнакі і дзяўчаты Капыльшчыны таксама прынялі ўдзел у прэстыжным спартыўным форуме. Выдатную падрыхтоўку паказалі нашы бегуны. Так, Уладзімір Раеўскі стаў пераможцам у бегу на 1500 метраў, Марына Нікалаеня на такой жа  дыстанцыі заняла другое месца, а Карына Кісель стала самай хуткай на трохкіламетровай трасе. Але капыляне праявілі сябе не толькі ў бегавых дысцыплінах. Дзмітрый Сташанін паказаў другі вынік у штурханні ядра, а Карына Кісель увогуле стала пераможцай у… кіданні дыска. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей