Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Якая дача — такая i аддача

27.05.2013
[caption id="attachment_27059" align="alignleft" width="300" caption="Такім “сенам” кормяць цялят на МТФ “Вуглы”"][/caption] Летне-пашавае ўтрыманне жывёлы ў поўным разгары. За невялікім выключэннем сельгаспрадпрыемствы раёна вывелі гурты на кругласутачную пасьбу. Да таго ж, згодна з загадам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу № 29 ад 15 мая 2013 года неабходна арганізаваць трохразовае даенне кароў. Усё гэта робіцца з мэтай павелічэння прадукцыйнасці дойных статкаў, каб вывесці раён з “мінусавых” паказчыкаў. Пакуль жа толькі сем гаспадарак могуць канстатаваць, што яны пераўзышлі свае мінулагоднія рэзультаты, некаторыя — маюць стабільную прыбаўку ў параўнанні з пачаткам бягучага месяца (прыкладна ў гэты час і пачалося летне-пашавае ўтрыманне жывёлы). Аднак ёсць і такія сельгаспрадпрыемствы, дзе пра значныя рухі наперад пакуль гаварыць рана. Днямі разам з першым намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталем Ракевічам давялося наведаць гаспадаркі, дзе ўзнікае сама больш пытанняў па вытворчасці малака.КСУП “Доктаравічы” На малочнатаварнай ферме “Вуглы”, куды мы прыехалі разам з галоўным заатэхнікам Інай Храмцэвіч, у 10 гадзін раніцы яшчэ поўным ходам ішло даенне кароў. Тут жывёла (як і па ўсёй гаспадарцы) знаходзіцца на кругласутачнай пасьбе, доіцца два разы на дзень. “На гэтай ферме амаль усе даяркі не мясцовыя, возім з Доктаравіч, — тлумачыць Іна Іванаўна. — У іх шмат часу ідзе на тое, каб прывязаць, а потым адвязаць кароў. А калі яшчэ дадаць працягласць перагонаў? Жывёле зусім не будзе калі пасвіцца…” Такімі словамі яна паспрабавала аргументаваць нежаданне пераходзіць на трохразовае даенне. [caption id="attachment_27056" align="alignleft" width="300" caption="Ідзе франтальная пасьба"][/caption] Практычна такую ж карціну мы ўбачылі і на МТФ “Гарнастайлава”, за тым выключэннем, што тут каровы ўжо знаходзіліся на выгульным двары ў чаканні пастухоў. На названых фермах жывёла не атрымлівае зялёную падкормку, сухастойныя каровы (у Гарнастайлаве) і цялушкі (у Вуглах) не выпасваюцца. Кароў на пашы нам такі ўбачыць давялося — гэта быў адзін з гуртоў фермы “Цэнтр-2”. Аднак тое, па чым яны хадзілі, пашай назваць цяжка. Мала таго, што трава была па калена і каровы па ёй не хадзілі, а ляжалі, дык яна яшчэ ўся зарасла асотам. Хіба ж тут можна назбіраць жывёле на добрае малако?! Каментарый спецыяліста У КСУП “Доктаравічы” надой ад адной каровы ў параўнанні з мінулым годам зменшыўся амаль на 4 кг (з 14,4 кг — да 10,7 кг), валавы надой складае толькі 81% да адпаведнага перыяду 2012 года. Чаму ж гаспадарка сёлета знізіла вытворчасць малака? Меркаванне першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталя РАКЕВІЧА: На працягу ўсяго зімова-стойлавага перыяду тут былі ўпушчэнні па аднаўленні статка і асабліва па расцёлах цялушак. Практычна ні адзін графік не выконваўся. Зрухі да лепшага пачаліся хіба толькі два месяцы таму. Не менш важкая прычына — гэта кармленне. Практычна ўвесь красавік гаспадарка працавала на прывазных кармах не самай лепшай якасці, рацыён кар-млення не выконваўся. І сённяшні распарадак дня нас не задавальняе. Хіба ж можна: 10 гадзін раніцы, а каровы яшчэ дояцца! Не ўсюды арганізавана трохразовае даенне, пры якім каровы павінны атрымліваць падкормку зялёнай масай па 10 кг на галаву. Неабходна арганізоўваць падкошванне пашаў. Рэзервы ў гаспадарцы, вядома ж, ёсць, важна толькі іх правільна выкарыстоўваць. Ф-л “В. Раёўка” У гаспадарцы ўвесь дойны статак знаходзіцца на адной ферме і арганізаваны ў два гурты. Выпасваецца толькі светлавы дзень, а [caption id="attachment_27057" align="alignright" width="300" caption="На пашы ў СГФ “Руднае”"][/caption] на ноч заганяецца ў кароўнікі. Прычынай таму, па словах дырэктара філіяла Сяргея Цвірко, служыць недахоп кадраў. Таму Віталем Ракевічам была дадзена рэкамендацыя змяніць распарадак дня: выганяць жывёлу на пашу ў 4 гадзіны раніцы, першую дойку пачынаць а 10 гадзіне, на другую — прыганяць каля дзесяці вечара. Гэта да-зволіць некалькі кампенсаваць адсутнасць кругласутачнай пасьбы. У суправаджэнні Сяргея Іванавіча мы наведалі абодва гурты. Асноўная заўвага, якая  была выказана, — неабходнасць правя-дзення падкошвання пашы. Акрамя таго, шырыня адбітых загонак, у якіх знаходзіцца жывёла, амаль удвая перавышае дапушчальныя памеры. Каментарый спецыяліста Сёння ў ф-ле “В. Раёўка” самы нізкі ў раёне надой ад адной каровы — 8,7 кг малака, і гэта на 4,4 кг менш, чым летась. Валавы надой складае толькі 66% да мінулага года. Нават у параўнанні з пачаткам бягучага месяца дапушчана зніжэнне. Віталь РАКЕВІЧ так пракаменціраваў вельмі няпростую сітуацыю: Сёння ф-лу “В. Раёўка” не хапае больш за 2 тоны малака, каб выйсці на ўзровень мінулага года. Калі пра КСУП “Доктаравічы” мы гаварылі, што там не было кармоў — і гэта адна з прычын спаду, то ў філіяле кармоў было дастаткова. Лічу, што іх асноўная праблема — нездавальняючая работа ўсіх спецыялістаў зоа-ветслужбы. Нават такі маленькі прыклад: у пастухоў ёсць спецыяльны журнал, куды штодня неабходна заносіць запісы аб ураджайнасці травастою, яго паяданні. Спецыялісты, якія наведваюцца на пашы, таксама павінны пакідаць свае заўвагі і меркаванні. Сёння я ўбачыў, што ў гэтым журнале няма ніводнага запісу, зробленага рукой загадчыцы фермы. Значыць, яна не бывае на пашы? Тут вельмі складаная сітуацыя з аднаўленнем статка, нізкая забяспечанасць цялушкамі — толькі 62 галавы на 100 кароў. Што тычыцца ўбачанага сёння, то сітуацыя значна паправілася ў параўнанні з аб’ездам падчас маніторынгу 15-17 мая. Спадзяюся, што пераход на новы распарадак дня паправіць сітуацыю. СГФ “Руднае” З 1 сакавіка бягучага года сельгасфіліялы “Руднае” і “Браткава” аб’ядналіся ў адну гаспадарку. А разам з тым — сплюсаваліся і праблемы, якія былі ў іх. У выніку СГФ “Руднае”, каб выйсці на ўзровень мінулага года, не хапае па вале больш за дзве тоны малака (дояць толькі 86% да 2012 г.), надой ад адной каровы зменшыўся на 2,7 кг. Як расказала галоўны заатэхнік Ганна Крывецкая, у гаспадарцы зараз кругласутачна выпасваецца 7 гуртоў, даенне двухразовае, але да пачатку чэрвеня спадзяюцца перайсці на трохразовае. Прычынай такой, прама скажам, правальнай работы яна лічыць праблему з кадрамі. Магчыма, у гэтым ёсць рацыя. Але з другога боку: у якой гаспадарцы такая праблема не ўзнікае? Іх, напэўна, па пальцах можна пералічыць. Каментарый спецыяліста Віталь РАКЕВІЧ  мае сваё меркаванне: Мінус у гаспадарках быў з пачатку зімова-стойлавага перыяду. Не палепшала сітуацыя і пасля аб’яднання сельгасфіліялаў. Кармы тут былі: сілас, сянаж, кармавыя буракі. Лічу, што асноўная прычына правалу ў нездавальняючай рабоце па аднаўленні статкаў. Нягледзячы на тое, што цялушкі тут ёсць (120 галоў на 100 кароў), але летась асемяняліся яны дрэнна. І адпаведна сёлета атрымалі менш навацельных кароў. Сёння гаспадарка яшчэ не перайшла на трохразовае даенне, не вядзецца догляд за пашамі. А гэта ўсё адбіваецца на рэзультаце работы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара   Ідзе франтальная пасьба  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей