Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Справы вясковыя

27.05.2013
(інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на  24 мая 2013 года) Пачалася касавіца. У раёне пачалася нарыхтоўка кармоў. Ужо прыступілі да скошвання траў першым укосам ААТ “Капыльскае” (230 га), “Піянер-Агра” (105 га), “Ціміразеўскі” (90 га), РСУП “Бабоўня” (74 га) і некаторыя іншыя гаспадаркі — усяго сем. Цукровыя буракі патрабуюць увагі Усе гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, вялі першую хімпраполку пасеваў гэтай культуры. Усяго апрацавана 5164 га. ААТ “Піянер-Агра”, “Капыльскае”, КСУП “С “Лясное” і “Грозава-агра” — ужо распачалі і другую. На кукурузных палетках Не застаюцца без увагі земляробаў і палеткі з кукурузай. Ужо правялі хімпраполку на 4214 га. Сама болей — 1200 га — апрацавана  ад  пустазелля ў ААТ “Старыца-Агра”, а ААТ “Піянер-Агра” ўвогуле завяршыла гэтыя работы. Супраць рапсавых шкоднікаў Апрацоўку палеткаў з азімым рапсам супраць шкодных насякомых завяршылі большасць гаспадарак, некаторыя нават апрацавалі інсектыцыдамі палеткі двойчы. Аднак на рахунку ЗАТ “Жыліхава” толькі 27% неабходных плошчаў, ААТ “Душава” — 51%. У пошуках прыбаўкі малака Надой ад адной каровы ў сярэднім па раёне складае 13,08 кг, і гэта на 1 кг 300 г менш, чым летась і на 0,52 кг больш, чым на пачатак бягучага месяца. Атрыманы валавы надой 266 547 кг (94%). Прыбаўка склала 11 259 кг.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей