Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Капыляне адстойваюць гонар Міншчыны

24.05.2013
Каманда юнакоў Мінскай вобласці адправілася на першынство Рэспублікі Беларусь па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат, якое праходзіць з 20 па 24 маяў г. Гродне. Адметна тое, што менавіта ў склад абласной гандбольнай дружыны юнакоў увайшлі сямёра капыльскіх спартсменаў. Выхаванцы ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі райкама прафсаюза работнікаў АПК Руслан Гарнастай, Аляксандр Смаршчок, Павел Берднік, Аляксандр Каско, Дзмітрый Шырко, Дзмітрый Шкілевіч і Вадзім Парэйка яшчэ на абласным першынстве ў г. Слуцку праявілі выдатныя байцоўскія якасці, дзе ў складзе капыльскай дружыны ўпэўнена перайгралі ўсіх сапернікаў, у тым ліку і гаспадароў пляцоўкі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей