Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Цудадзейны абраз - у Капылi

23.05.2013
Суткі… Дзень і ноч… Але падчас у гэтым невялічкім адрэзку часу месціцца не адно стагоддзе. Сапраўдным святам веры для прыхаджан каталіцкай канфесіі сталі менавіта суткі, калі ў храме на тэрыторыі прыхода Святых Пятра і Паўла ў Капылі ў сваім доўгім шляхе па Беларусі затрымалася копія Каталіцкай Беларускай Святыні – Абраза Маці Божай Будслаўскай. [caption id="attachment_26992" align="aligncenter" width="336" caption="Вернікі Капыльшчыны развітваюцца з Абразом"][/caption] З гісторыі вядома, што ў 1598 г. абраз быў падараваны ў Рыме Папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Амаль 400 гадоў таму ў мясцовасці Буда (пазней названы Будславам) у касцёле манастыра айцоў бернардынцаў для публічнага пакланення быў усталяваны гэты абраз Марыі з дзіцяткам Езусам. І ўжо праз некалькі год адбыўся першы цуд праз заступніцтва Маці Божай: быў вернуты зрок пяцігадоваму хлопчыку Язафату Тышкевічу, які праз некаторы час і сам стаў святаром кармеліцкага ордэна. Так пачыналася прыгожая і велічная гісторыя, аб якой расказаў святар прыхода св.св. Пятра і Паўла Аляксандр Тарасевіч: “За 400 год шмат чаго адбылося ў лёсе Будслаўскай Святыні (абраза). Не аднойчы ёй прыходзілася трываць “пераезды”: спачатку са старога драўлянага касцёльчыка ў каменны, потым – у велічную базыліку. З 1654 па 1667 гады абраз для ўратавання ад знішчэння быў вывезены за сотні кіламетраў. Пасля яшчэ шмат паваротаў лёсу, з якіх, на жаль, большасць не самых светлых і радасных. І толькі ў 1990 годзе адраджаецца звычай пілігрымак: у Будслаў – да Божай Маці – ізноў пайшлі людзі. На пешыя пілігрымкі страшна “захварэла” моладзь і дзеці. А дзе дзеці, там і бацькі. Пехатою, на аўтобусах, прыватных аўто, “дызэлях”, роварах у некаторыя гады, калі святы прыпадалі на выхадныя дні, іх магло да 2 ліпеня назбірацца да 30 000 чалавек: з гэтай прычыны ад гэтага года галоўнае свята ў Будславе будзе адзначацца ў першую суботу ліпеня. У 1991-1992 гадах абраз адрэстаўравалі. У 1996 годзе Маці Божая Будслаўская воляй Апостальскай Сталіцы аб’яўляецца Галоўнай Апякункай Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі (між іншым, Капыль знаходзіцца на яе тэрыторыі). У 1998 годзе кардынал Казімір Свёнтак карануе абраз папскімі каронамі (прызнанне ва ўсёй Каталіцкай Царкве (Касцёле) важнасці абраза ў рэлігійным жыцці краіны). Зараз Будслаўскі касцёл, у якім месціцца абраз, аб’яўлены Нацыянальным Санктуарыям – свяцілішчам”. І вось з 16 па 17 мая копія Каталіцкай Беларускай Святыні – Абраза Маці Божай Будслаўскай “прыпы-нілася” ў Капылі. Амаль паўгода ў суправаджэнні айца Цэцыліана, манаха-францішканца, святы  абраз падарожнічае па гарадах і вёсках нашай краіны. Да нас ён “завітаў” з касцёла Святой Варвары, што знаходзіцца ў вёсцы Замосце на Случчыне, і ад нас накіраваўся ў касцёл Святой Троіцы ў Клецку, потым – у Фарны касцёл Нясвіжа. Амаль 300 прыходаў “наведала” ікона Божай Маці за гэты час. Здаралася, як паведаміў святар Аляксандр, за адзін дзень трапляць у шэсць прыходаў, застаючыся ў кожным усяго на дзве гадзіны. За ўвесь постсавецкі час у Капыль прывозілі іконы ўсяго два разы: першы – Абраз Іісуса Міласэрнага, другі – блажэннага айца Міхася Сапацько. А праз месяц, недзе ў сярэдзіне чэрвеня, капыляне будуць мець магчымасць пакланіцца мошчам Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей