Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Асноўная мэта — духоўнае адраджэнне

22.05.2013
У пятніцу, 17 мая, завяршыў сваю работу фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь», які амаль на працягу тыдня актыўна дзейнічаў на тэрыторыі Капыльшчыны. За гэты час ва ўстановах горада і раёна прайшло шмат мерапрыемстваў, накіраваных на духоўнае адраджэнне грамадства. Асаблівая ўвага арганізатараў мерапрыемстваў, якімі сёлета сталі Мінская і Слуцкая епархіі, Капыльскі райвыканкам, Сястрынства Святой Прападобнай княгіні Елісаветы, была скіравана на духоўна-асветніцкую работу са школьнікамі (асабліва старэйшых класаў), навучэнцамі каледжа, праблемнымі сем’ямі. Нягледзячы на тое, што пятніца была апошнім днём работы выставы, канец працоўнага тыдня быў не менш насычаным на разнастайныя праекты. Так, прайшлі сустрэчы-гутаркі “Прыйшоў час кахаць?” з выхаванцамі гімназіі №1 і СШ №3 г. Капыля, “Пераадоленне” з бацькамі дзяцей-інвалідаў, “Служэнне Радзіме — святы абавязак” з супрацоўнікамі ваенкамата, аддзелаў унутраных спраў і надзвычайных сітуацый, “Медыцына і праваслаўе” з работнікамі цэнтральнай раённай бальніцы і інш. А ў 14 гадзін адбылося ўрачыстае закрыццё выставы, дзе разам з прыхаджанамі, работнікамі фестывалю Благачынны цэркваў Капыльскай акругі айцец Сергій ля ікон святых вярхоўных першаапосталаў Пятра і Паўла, святога вялікапакутніка і лекара Панцялеймана здзейсніў падзячны малебен. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: падчас падзячнага малебна на закрыцці выставы. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей