Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Взять в долг, чтобы лучше жить

25.08.2010
Пасля прыняцця Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб крэдытаванні асабістых падсобных гаспадарак грамадзян прайшло ўжо больш за два месяцы. Падтрымаць падвор’і вяскоўцаў заклікана крэдытная лінія, адкрытая дзяржавай у Белаграпрамбанку. Яшчэ раз нагадаць умовы выдачы крэдыту мы папрасілі спецыяліста па крэдытаванні фізічных  асоб  разлікова-касавага цэнтра ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Капылі Наталлю САКОВІЧ. — Наталля Уладзіміраўна, 16 чэрвеня б. г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб прадастаўленні крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак”. Нагадайце, калі ласка, яго асноўныя палажэнні. — У адпаведнасці з Указам ААТ “Белаграпрамбанк” упаўнаважана прадастаўляць грамадзянам, якія вядуць асабістыя падсобныя гаспадаркі на зямельных участках, выдадзеных з гэтай мэтай, крэдыты на тэрмін да 7 гадоў з уплатай крэдытаатрымальнікам 5 працэнтаў гадавых. У залежнасці ад характару крэдытуемых мерапрыемстваў, крэдыт выдаецца на тэрмін: — да аднаго года – на набыццё ўгнаенняў, сродкаў аховы раслін, насення сельгаскультур, а таксама на аплату паслуг па ўнясенні ўгнаенняў, сродкаў аховы раслін і сяўбе насення сельгаскультур; — да трох гадоў – на набыццё сельскагаспадарчай жывёлы і птушкі; — да пяці гадоў – на набыццё шматгадовых насаджэнняў пладова-ягадных культур, парнікоў, цяпліц сельскагаспадарчых; будаўнічых матэрыялаў для будаўніцтва парнікоў, цяпліц, а таксама аплату работ (паслуг) па іх будаўніцтве; — да сямі гадоў – на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання айчыннай вытворчасці. Выдаецца крэдыт у безнаяўным парадку тэрмінам на паўгода шляхам пералічэння грашовых сродкаў на рахунак прадаўца (падрадчыка, выканаўцы) тавараў, работ ці па-слуг. — А на якую максімальную суму можна атрымаць крэдыт? — Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з крэдытаздольнасці грамадзяніна на падставе атрыманых ім даходаў. Пры ацэнцы крэдыта-здольнасці грамадзян і іх паручыцеляў улічваюцца наступныя афіцыйна пацвер-джаныя віды даходаў: заработная плата, даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці, пенсія, а таксама даходы ад рэалізацыі (здачы) сельгаспрадукцыі юрыдычным асобам. Пры гэтым сума выдаваемага крэдыту з улікам раней прадастаўленых крэдытаў у рамках Указа не павінна перавышаць 60 млн рублёў на вядзенне адной асабістай падсобнай гаспадаркі. Спосабам забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах з’яўляецца паручыцельства фізічнай асобы (фізічных асоб) і (ці) залог сельгастэхнікі, машын і абсталявання, набытых за кошт крэдыту. Дарэчы, крэдыт могуць атрымаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія вядуць асабістыя падсобныя гаспадаркі на зямельных участках, прадастаўленых для гэтых мэт. — Якія дакументы неабходны для атрымання крэдыту? — Для разгляду банкам пытання аб выдачы крэдыту заяўнік падае ў банк пісьмовую заяву з указаннем канкрэтных мэт, на якія павінны быць накіраваны крэдытныя сродкі, і дадае да яго: копіі дакументаў, што пацвярджаюць асобу заяўніка (паручыцеляў, калі забеспячэннем па крэдыце з’яўляецца паручыцельства фізічных асоб, з прад’яўленнем арыгіналаў такіх дакументаў); заяву-анкету заяўніка (анкеты паручыцеляў, калі забеспячэннем па крэдыце з’яўляецца паручыцельства); дакументы, неабходныя для ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка і паручыцеля (паручыцеляў), вызначаныя банкам; даведку арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, ці даведку сельскага (пасялковага) выканаўчага камітэта аб месцы жыхарства і складзе сям’і крэдытаатрымальніка; выпіску з асабістага рахунка пагаспадарчай кнігі, якая выдаецца сельскім (пасялковым) выканаўчым камітэтам, аб наяўнасці ў заяўніка зямельнага ўчастка для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, пагалоўя жывёлы, птушкі, а таксама аб колькасці вырабленай прадукцыі за год, які папярэднічае году падачы заявы. Банк ва ўстаноўленым парадку на працягу 10 працоўных дзён з дня рэгістрацыі заявы, пададзенай з неабходнымі дакументамі, прымае рашэнне аб прадастаўленні крэдыту ці аб адмаўленні ў яго выдачы. Пры станоўчым рашэнні банк заключае з заяўнікам крэдытны дагавор. Крэдыт у рамках Указа носіць мэтавы характар і падлягае праверцы мэтавага выкарыстання як з боку раённага выканаўчага камітэта, так і з боку банка. У выпадку выяўлення нямэтавага выкарыстання крэдыту банкам праводзіцца пераразлік працэнтаў за карыстанне ім. — Наталля Уладзіміраўна, ці карыстаецца названы крэдыт попытам у жыхароў нашага раёна? — Людзі звяртаюцца па кансультацыю, знаёмяцца з умовамі і вызначаюць мэты крэдытавання. Але, на жаль, даволі часта ўзнікаюць праблемы з правільнасцю афармлення дакументаў. Хачу сказаць, што дадзены крэдыт – гэта дапамога дзяржавы тым, хто хоча і ўмее працаваць на зямлі. Гэта выключная магчымасць змяніць жыццё да лепшага, паспяхова рэалізаваць свае планы.

Запісаў Сяргей КОЗЕЛ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей