Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Весткі з палёў (CMigrator copy 4)

18.05.2013
(інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на  17 мая 2013 года) На 89% у раёне выкананы план па сяўбе яравых культур. Пасеяна 34 154 га з 38 585 га неабходных. Гаспадаркамі  Капыльшчыны  пасаджана 837 га бульбы, што складае 83% да плана. Вырошчваннем цукровых буракоў будуць займацца 14 сельгаспрадпрыемстваў раёна. Гэта культура зойме 5020 га (засеяна 5010 га), акрамя таго на 843 га арандаваных земляў размясціла пасевы салодкага кораня СУП “Аграсэрвіс-СЦК”. У гэтым годзе пад кукурузу будзе адведзена 13 400 га, у тым ліку 6100 га — на зерне. Пакуль засеяна 75% плошчаў. Толькі 29% на рахунку ААТ “Суворава-Агра”, 52% — у СГФ “Руднае”, 59% — у ф-ле “В. Раёўка”. На 261 га закладзены насеннікі шматгадовых траў.  Гэтай  справай будуць займацца восем гаспадарак. Ідзе хімпраполка як азімых, так і яравых культур. Ужо апрацавана 9291 га азімых і 1518 га яравых збожжавых, 2521 га азімага рапсу, 1375 га кукурузы, на 2357 га праведзена першая апрацоўка цукровых буракоў. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей