Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Перадышкі не чакаецца

18.05.2013
У раёне хуткімі тэмпамі заканчваюцца пасяўныя работы. Падаспелі не менш важныя сельскагаспадарчыя кампаніі — догляд пасеваў і нарыхтоўка травяністых кармоў. У такім напрамку працуюць і хлебаробы РСУП “Бабоўня”. Тут на ўчарашнюю раніцу план сяўбы яравых культур быў выкананы на 86%. Згодна з інфармацыяй упраўлення райсельгасхарчу, недасеянымі засталіся кукуруза і адналетка на зялёны корм. Мы наведаліся ў гаспадарку напрыканцы бягучага тыдня. У гэты дзень давялося пабываць на палетку, дзе распачыналася апрацоўка азімага рапсу інсектыцыдамі супраць шкоднікаў. Прыгожыя жоўценькія кветачкі на самай справе ў гэтыя дні з’яўляюцца аб’ектам для рапсавага кветаеда і насеннага скрытахобатніка. А таму неабходна тэрмінова арганізоўваць абарону расліны, улічваючы пры гэтым яшчэ адну акалічнасць — цікавасць, якую праяўляюць да рапсу пчолы і іншыя насякомыя. “Мы не проста шкадуем гэтыя карысныя істоты, якія могуць загінуць ад хімікатаў, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства  Віталь Юха, — але і самі зацікаўлены ў тым, каб пчолы як мага лепш апылялі расліны. Паколькі вучонымі даказана, што ад гэтага на 2-3 цэнтнеры павышаецца ўраджайнасць рапсу. Таму сярод значнага пераліку прэпаратаў выбралі менавіта такія, якія не будуць таксічнымі для пчол”. Усяго ў гаспадарцы маецца два апырсквальнікі. На адным з іх працуе Вадзім Цітко. У яго распараджэнні МТЗ-82, які ў эксплуатацыі крыху больш за год. Палявы паўпрычапны штангавы апырсквальнік RALL апрацоў-вае адным махам паласу ажно на 18 м шырынёй і мае ёмістасць для запаўнення растворам хімікатаў на 2500 л. Акрамя таго ў работах выкарыстоўваецца ОП-2500, для ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў — пасяўны агрэгат “Сулкі”. Работы па доглядзе раслін даволі напружаныя і разнастайныя. Неабходна падкормліваць, рабіць хімпраполку, уносіць інсектыцыды і рэтарданты, пільна сачыць за развіццём раслін і іх здароўем. “Двух апырсквальнікаў нам не хапае, — расказвае  Віталь Уладзіміравіч. — Таму мы ўжо каторы год звяртаемся па дапамогу на цукровы завод і звычайна атрымліваем яе. Работы ў нас шмат, плошчы,  занятыя як яравымі, так і азімымі культурамі, значныя, таму і хвалюемся, каб паспець усё выканаць у тэрмін. Ужо правялі хімпраполку 85 га цукровых буракоў, 90 га азімага рапсу, амаль 200 га збожжавых культур. А літаральна праз тыдзень на парадку дня з’явяцца яшчэ надзвычай важныя работы — нарыхтоўка кармоў. Пад цёплымі промнямі сонейка трава адрастае вельмі хутка. Ужо неабходна праводзіць падкошванне пашаў, куды ў гаспадарцы выведзена амаль уся буйная рагатая жывёла. А там — загудуць трактары і на сянажных траншэях. Перад аграрыямі ставіцца задача не толькі нарыхтаваць дастатковую колькасць кармоў, а ў першую чаргу дабіццца іх высокай якасці, забяспечыўшы тым самым павелічэнне прадукцыйнасці дойных статкаў. Таму спыняцца на нейкую перадышку не даводзіцца. Паводле слоў галоўнага агранома, у сельгаспрадпрыемстве пад будучыя травяністыя кармы ачышчаны 11 траншэй, якія чакаюць пабелкі і дэзінфекцыі, набыты двое новых грабель, нельга забывацца і пра іншую корманарыхтоўчую тэхніку, якая ж, пэўна, патрабуе ўвагі. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: механізатар Вадзім Цітко. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей