Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Па месцах баявой славы

16.05.2013
У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў быў арганізаваны агіт-прабег па месцах баявой славы, у якім прынялі ўдзел вучні 9-10 класаў гарадскіх школ. З імі побач – палкоўнік запасу Алег Сівец і старшы мічман Аляксандр Пякарскі, а таксама арганізатар мерапрыемства – старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі і настаўнік фізічнай культуры і спорту СШ №2 г. Капыля Аляксандр Шакун. Шляхі ваеннай памяці Капыльшчыны звязалі вёскі Вялікія Прусы (здымак 1), Старыцу, Лясное, Клецішча, Лавы, помнікі ў Гнілусе і Капылі: на брацкай магіле і на вуліцы Заазёрнай. Каля кожнага помніка – экскурс у гісторыю подзвігу, хвіліна маўчання, ускладанне вянкоў. Лаўскі лес – заключны этап гэтага мерапрыемства, але менавіта ён і стаў самай значнай кропкай на маршруце прабегу. У 60–70-я гады мінулага стагоддзя менавіта тут адбывалася святкаванне Дня Перамогі, галоўнае на Капыльшчыне. Аб гэтым сведчыць сцэна  з рэшткамі надпісу: “1944 – 19…” Астатнія лічбы губляюцца. Крыху далей – сапраўдныя зямлянкі. Менавіта яны і выклікалі асаблівую цікавасць у юнакоў і дзяўчат: кожны імкнуўся наведаць жыллё партызанаў (здымак 2). Спускаюся і я. Невялічкае памяшканне з бярвенняў. З правага боку такая ж лава, з левага – стол, частка якога пры неабходнасці раскладаецца. Сонца ледзь-ледзь прапускае свае праменьчыкі праз маленькае акенца, якое пры неабходнасці становіцца амбразурай. “Як тут можна жыць?” – здзіўляюцца школьнікі. Сапраўднай і вельмі смачнай рыбнай поліўкай,  прыгатаванай на кастры, частавалі ўсіх удзельнікаў  агітпрабегу  Аляксандр  Шакун  і  Аляксандр Пякарскі. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей