Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Весткі з палёў (CMigrator copy 3)

16.05.2013
(інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 15 мая 2013 года) Закончылі сяўбу. Першымі ў раёне завяршылі сяўбу яравых культур земляробы адкрытых акцыянерных таварыстваў “Піянер-Агра”, “Семежава” і “Скабін”. Ідуць работы На 85% у раёне выкананы план па сяўбе яравых культур. Набліжаюцца да яе заканчэння гаспадаркі СГФ “Крыніца” (98%), ААТ “Капыльскае” (97%), ЗАТ “Жыліхава” (95%), ф-л “В. Раёўка” (93%). На бульбяных палетках Гаспадаркамі Капыльшчыны пасаджана 797 га бульбы з 1010 га неабходных. Усяго вырошчваннем гэтай культуры сёлета будуць займацца 12 сельгаспрадпрыемстваў. Кукуруза: на сілас і зерне У гэтым годзе пад кукурузу будзе адведзена 13 400 га, у тым ліку 6100 га — на зерне. Пакуль засеяна 69% плошчаў. Толькі 27% на рахунку ААТ “Мажа-Агра”, 35% — у ААТ “Малінава”, 38% — у КСУП “Грозава-агра”. На парадку дня – хімпраполка Ідзе хімпраполка як азімых, так і яравых культур. Ужо апрацавана 8090 га азімых і 923 га яравых збожжавых, 2561 га азімага рапсу, 1020 га кукурузы, на 1647 га праведзена першая апрацоўка цукровых буракоў. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей