Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

84

В числе лучших

21.08.2010

Ва ўпраўленні райсельгасхарчу падведзены вынікі работы жывёлаводаў раёна за 7 месяцаў 2010 года.

Сярод малочнатаварных ферм лідзіруе калектыў МТФ “Свідзічы” ААТ “Старыца-Агра” (загадчыца Ніна Шатэрнік). Ад кожнай каровы тут надоена па 4624 кілаграмы малака, што на 180 кг больш за ўзровень мінулага года. Другую пазіцыю займае МТФ “Андросаўшчына”  (загадчык  Сяргей  Чарвякоўскі)  – 4296 кг (-44 кг). У калектыва МТФ “Перац” СВК “Скабін” (загадчыца Тамара Амельянчык) – трэцяе месца з вынікам 4262 кг (+17 кг).

У індывідуальным спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення па-ранейшаму наперадзе Марыя Дзямчук з МТФ “Перац”. За сем месяцаў сярэдні надой ад кожнай каровы яе групы склаў 5581 кг, а прыбаўка – 292 кг. У Святланы Бяганскай з МТФ “Свідзічы” ААТ “Старыца-Агра” другі паказчык у раёне – 4934 кг (+562 кг). Услед за ёю ідзе Вольга Бохан з МТФ “Скабін”. Яе вынік – 4918 кг (+728 кг).

Восем аператараў атрымалі сярэднясутачныя прывагі на адкорме буйной рагатай жывёлы звыш 1 кг. Лідзіруюць Вольга Ляневіч і Жанна Рудакоўская з ААТ “Старыца-Агра” з вынікам 1114 кг, але ў першай прыбаўка да мінулагодняга паказчыка склала 144 кг, у другой – 136 кг.

На вырошчванні парасят вызначыліся Вольга Пяцко і Галіна Сяленчык з ААТ “Капыльскае”. За справаздачны перыяд аператары атрымалі па 4523 парасяты (+241). На адкорме з вынікам 577 грамаў сярэднясутачнай прывагі лідзіруюць Алена Дубаносава і Валянціна Марчык з ААТ “Капыльскае”. Аднак у іх у параўнанні з мінулагоднім паказчыкам дапушчана зніжэнне на 37 грамаў.

Падрыхтавала Марыя ШЭІНА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей