Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Рыхтуемся да слаўных юбілеяў

08.05.2013
[caption id="attachment_26739" align="alignleft" width="300" caption="Казіміра Мікалаеўна Ганчар узначальвае раённы Савет ветэранаў з кастрычніка 2003 года"][/caption] З першага дня стварэння Капыльскі раённы Савет ветэранаў і яго прэзідыум у сваёй рабоце кіруюцца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах” і Статутам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. З самага пачатку было вызначана, што асноўным напрамкам работы будзе абарона асабістых правоў і свабод старэйшага пакалення, сацыяльная абарона ветэранаў, паляпшэнне іх жыллёва-бытавых умоў і матэрыяльнага дабрабыту, маральнае, духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі. На чарговым пленуме раённага грамадскага аб’яднання ветэранаў разгледжана работа раённага Савета ветэранаў, пярвіч- ных ветэранскіх арганізацый сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзнымі і мала- дзёжнымі арганізацыямі па рэалізацыі статутных мэтаў і задач у ходзе падрыхтоўкі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Як адзначыла  ў сваім дакладзе старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, работа ветэранскай арганізацыі грунтуецца на ўзаемадзеянні і падтрымцы кіраўніцтва раёна, мясцовай выканаўчай улады, а таксама на садружнасці з грамадскімі аб’яднаннямі “Белая Русь”, РАС ДТСААФ, БРСМ, Таварыствам Чырвонага Крыжа, прафсаюзнымі арганізацыямі. — Сумесна з арганізацыйнай структурай ДТСААФ ветэраны прымаюць удзел у аўтапрабегах па месцах баявой славы, арганізоўваюць сустрэчы ля кастра да Дня Перамогі і Дня Рэспублікі, — падкрэсліла Казіміра Мікалаеўна. — Шмат сумесных мерапрыемстваў раённы Савет праводзіць з РА РГА “Белая Русь”. Летась ветэраны вайны і працы наведалі замак Радзівілаў і Ратушу ў г. Нясвіжы. Пяць гадоў запар праводзіцца конкурс “Лепшае ветэранскае падвор’е”, дзе спонсарскую падтрымку аказваюць “Белая Русь” і райкамы галі- новых прафсаюзаў. А райкам прафсаюза работнікаў АПК, акрамя гэтага, пастаянна падтрымлівае маральна і матэрыяльна прэзідыум раённага Савета і старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый. У раёне праводзіцца значная работа па паляпшэнні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, жыллёвых умоў людзей ільготнай катэгорыі. На надомным абслугоўванні ў Капыльскім ТЦСАН знаходзяцца 1107 чалавек, з іх на ўмовах частковай аплаты – 1001 (90,4%). Ім аказваюцца дадатковыя паслугі, праводзіцца рамонт пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўка пажарных апавяшчальнікаў, выдзяляецца матэрыяльная дапамога. Прадпрыемствы і арганізацыі ўключаюць у калектыўныя дагаворы меры сацыяльнай падтрымкі пажылых і ветэранаў, якія ў іх раней працавалі. Ветэраны вайны і працы шмат займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі. Пачынаючы з 2013 года, усе мерапрыемствы праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі. Так, сёлета ў лютым сумесна з навучэнцамі гімназіі №1 г. Капыля і раённым краязнаўчым музеем наведалі спаленыя вёскі Капыльшчыны (да 70-годдзя трагедыі). Таксама ідзе выданне кнігі аб ветэранах вайны г. Капыля, якія вярнуліся з фронту, і аб іх працоўнай дзейнасці. На пленуме расказвалі пра дзейнасць сваіх пярвічных арганізацый, а таксама рабілі слушныя прапановы ў выступленнях старшыні пярвічак ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Часлава Грыгаровіч, РСУП “С “Прамень” – Леанід Вілейка, ф-ла “Крыніца” – Святлана Астрэйка, КСУП “Грозава-агра” Валянціна Цвірко. У яго рабоце таксама прынялі ўдзел і выступілі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Давідчык, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня РА РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд. Сяргей КОЗЕЛ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей