Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Учащиеся оценят комфортные условия

21.08.2010

Сёлетні год – Год якасці, які вызначае важныя вехі ў жыцці нашай дзяржавы. Таму і падрыхтоўка навучальных устаноў раёна павінна быць праведзена на высокім якасным узроўні. Пра гатоўнасць школ і дашкольных устаноў да новага навучальнага года расказвае начальнік раённага аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў.

— Па-першае, карыстаючыя выпадкам, хачу падзякаваць усім педагагічным калектывам, тэхнічнаму персаналу, старшыням сельскіх Саветаў, кіраўнікам базавых гаспадарак, старшыням папячыцельскіх саветаў, бацькам, хто ўнёс свой уклад у падрыхтоўку да новага навучальнага года. На дадзены момант камісія РАА па прыёмцы гатоўнасці навучальных устаноў адзначае добрую падрыхтоўку, прыкладна на 9-10 балаў. Высокай ацэнкі заслугоўваюць гімназія №1 г. Капыля, Быстрыцкая, Лясноўская, Семежаўская, Цімкавіц-кая, Доктаравіцкая, Ванелевіцкая сярэднія школы, Грозаўская школа-інтэрнат, Мажская і Бабаўнянская пачатковыя, дзіцячы цэнтр развіцця дзяцей  “Сонейка”,  яслі-сад №6 г. Капыля, Быстрыцкі, Ванелевіцкі, Пацейкаўскі, Песачанскі, Сл.-Кучынскі дзіцячыя сады.

Увогуле сістэма адукацыі Капыльшчыны налічвае 49 навучальных устаноў, чатыры з якіх у будуемых аграгарадках. Дзякуючы ўпраўленню адукацыі аблвыканкама, райвыканкаму ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі аказана пасільная дапамога па падрыхтоўцы навучальных устаноў. Так, на аб’екты аграгарадкоў выдзелен 1 млрд 400 млн рублёў, якія паспяхова асвойваюцца. Напрыклад, у Жыліхаўскай СШ праведзены вялікі капітальны рамонт: вокны заменены на сучасныя з ПВХ, адрамантаваны харчаблок, заасфальтавана прылягаючая тэрыторыя.

Значныя работы праве-дзены і ў горадзе. У СШ №3 райцэнтра таксама ідзе замена вокнаў, унутраная аддзелка памяшканняў.

Па ацэнцы камісіі на высокім пад’ёме і дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Шмат зроблена  ў  яслях-садзе №3 г. Капыля, у многіх установах праведзены капітальны рамонт харчаблокаў, закупляецца неабходнае тэхналагічнае абсталяванне, замяняюцца сантэхнічныя вузлы.

Надавалася значная ўвага і падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. За кошт бюджэтных сродкаў была зроблена капітальная прамыўка сістэмы ацяплення ў яслях-садзе №1 горада. Спадзяёмся, што ў зімовы перыяд нашы ўстановы будуць з нармальнай тэмпературай.

Безумоўна, сустракаюцца і праблемы. Так, у адпаведнасці з новымі санітарнымі нормамі і правіламі неабходна замена некаторага тэхналагічнага і сантэхнічнага абсталявання. Работы вядуцца сумесна з энергасервісам. Да 1 верасня будуць завершаны работы па капрамонце харчаблокаў у Навасёлкаўскай СШ і дзіцячым садзе, рамонт у Доктаравіцкім я/с. Больш чым на 12 млн закуплена абсталяванне для Сл.-Кучынскай СШ, заключаны дагавор з энергасервісам на яго ўстаноўку.

Яшчэ раз хачу падзякаваць райвыканкаму і асабіста в. а. старшыні А. І. Жданеню за вялікую ўвагу да нашай сферы. Думаю, што да 25 жніўня ўсе аб’екты адукацыі атрымаюць пашпарты гатоўнасці, а навучэнцы і выхаванцы ацэняць створаныя для іх сучасныя і камфортныя ўмовы.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей