Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

13

Чырвоны Крыж: на дапамогу людзям

06.05.2013
Больш за тысячу чалавек у 18 пярвічных арганізацыях Капыльшчыны аб’ядноўвае ў сваіх радах раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Агульная ідэя — дапамагаць людзям — згуртоўвае прадстаўнікоў розных узростаў, сацыяльнага статусу, прафесійнай прыналежнасці. Вядома, што міласэрнасць і дабрыня аб’ядноўваюць. Такога меркавання прытрымліваецца старшыня Капыльскай раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук. — Той, хто з’яўляецца членам нашага таварыства, — лічыць Ніна Паўлаўна, — мае вялікае сэрца, якое ўмее суперажываць, душу, для якой ніколі не бывае чужой бяды. І вельмі прыемна, што такія людзі сустракаюцца на Капыльшчыне. Увогуле гуманітарная дзейнасць – надзвычай важная справа. Яе сацыяльная актуальнасць і грамадская значнасць характарызуюцца тым, што дзякуючы сотням людзей дапамогу атрымліваюць хворыя, інваліды, пажылыя адзінокія людзі і г. д. Як паведаміла Ніна Жук, з пачатку 2013 года раённай арганізацыяй праведзена “Калядная ёлка жаданняў”, падчас якой уручаны цацкі, салодкія падарункі дзецям-інвалідам, дзецям са шматдзетных сем’яў. Падчас акцыі “Чырвоны Крыж не пакіне ў бядзе” асобам, якія не маюць пастаяннай рэгістрацыі і знахо- дзяцца ў экстрэмальных умовах,  раздадзены харчовыя наборы, сродкі гігіены. Таксама аказана гуманітарная дапамога сем’ям, якія знаходзяцца ў складаным матэрыяльным становішчы. У рамках акцый “Асцярожна: грып!” і “Чысты твар” лекавыя прэпараты атрымалі каля 600 чалавек. Традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця (адно з іх – сямейная  спартландыя ў Мажскай школе-садзе). Акрамя таго, раённая арганізацыя БТЧК звязана са службай пошуку людзей, створанай у 1993 годзе, і аказвае такую паслугу. Таксама сёлета атрыманы інвалідная каляска і тэрапеўтычная апора. Наперадзе ў таварыства вялікая работа. З 8 мая па 1 чэрвеня пройдзе штогадовы месячнік Чырвонага Крыжа пад дэвізам: “Розныя дзеці – роўныя магчымасці”, які будзе насычаны шматлікімі мерапрыемствамі. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей