Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Планы пятилетки будут выполнены

21.08.2010
Ёсць усе падставы для таго, каб Мінская вобласць справілася з даведзенымі прагнознымі паказчыкамі, як за 2010 год так і пяцігодку ў цэлым. Аб гэтым заявіў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура 19 жніўня, адказваючы на пытанні жуналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ падчас прэс-канферэнцыі. «За сем месяцаў бягучага года ў вобласці назіраецца дадатная дынаміка развіцця ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і гэта дазваляе сказаць, што за 2010 год і ў цэлым за пяцігодку мы павінны выканаць усе даведзеныя прагнозныя паказчыкі, — сказаў Барыс Батура. —З 13 па 5-ці ўжо сёння мы выйшлі на гадавы ўзровень: гэта рост аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, экспарту, імпарту і рост заработнай платы, — адзначыў кіраўнік вобласці».

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей