З 30 красавіка па 9 мая пярвічнымі арганізацыямі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сумесна з ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” будзе праведзены раённы этап патрыятычнай акцыі “Дзякуй за Перамогу!”.
Члены пярвічак, актывісты, валанцёры зробяць чырвоныя зоркі і прымацуюць іх на дзверы дамоў, кватэр, у якіх пражываюць ветэраны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама будуць арганізаваны віншаванні ветэранаў з уручэннем паштовак, сувеніраў, урачыстыя мерапрыемствы грамадска-патрыятычнай накіраванасці, дабрачынныя і працоўныя акцыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии