Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Упусціш – пасля не дагоніш

29.04.2013
Такі прынцып як нельга лепш адпавядае стратэгіі, распрацаванай у адкрытым акцыянерным таварыстве “Семежава” падчас сёлетняй вясенняй пасяўной. [caption id="attachment_26561" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатары Аляксандр Скамароха і Аляксандр Бялкоўскі"][/caption] Пра тое, што пачатку палявых работ тут чакалі з вялікай нецярплівасцю, гаварыць не даводзіцца. “Летась мы ўжо ў апошнія дні сакавіка рупіліся ў полі, — расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве Юрый Зяньковіч. — А цяпер амаль на месяц спазніліся. Таму ўсе работы неабходна выконваць практычна адначасова. І гэта асноўная праблема. Тым больш, што яшчэ не на ўсіх участках глеба дастаткова прасохла”. Думку галоўнага спецыяліста падтрымліваюць і механізатары. “Мы на ўсе свае трактары паставілі спараныя колы, — тлумачыць Аляксандр Скамароха, адзін з самых вопытных механізатараў гаспадаркі, які зараз вядзе сяўбу ячменю. — І то гэта не заўсёды дапамагае. Часта трактар ідзе з напругай — зямля ж яшчэ сырая, цяжкая. Але сеяць трэба, ды і астатнія работы ідуць паралельна. Таму стараемся ўсё рабіць хутка, але акуратна. Як кажуць, увесну на гадзіну спознішся — за год не нагоніш”. [caption id="attachment_26562" align="aligncenter" width="443" caption="Міхаіл Горбач і Сяргей Волкаў"][/caption] Мы сустрэліся з Аляксандрам Мікалаевічам і яго таварышамі падчас невялікага перапынку на абед. Яго ім даставілі на поле — як заўсёды, смачны і сытны. У гаспадарцы з самага пачатку веснавых палявых работ арганізавана двухразовае харчаванне. Механізатары добра ведаюць пра свае нормы выпрацоўкі і стараюцца іх выконваць. Асаблівая ўвага — якасці выконваемых работ. Паводле слоў Аляксандра Скамарохі, за дзень ён (пры ўмове выканання нормы) можа зарабіць не менш за 300 тысяч рублёў. Побач з ім надзейны памочнік Аляксандр Бялкоўскі, у абавязкі якога ўваходзіць загрузка шасці- мятровага пасяўнога агрэгата “Бярэсце” насеннем. “Каб не было ніякіх збояў у працэсе, — працягвае гутарку Аляксандр Скамароха, — пастараўся як след падрыхтаваць пасяўны агрэгат: нейкія вузлы перабраў, замяніў на новыя сашнікі. Ён толькі чацвёрты сезон у рабоце і пакуль ніякіх праблем не ўзнікала”. Увогуле тэхнікі ў гаспадарцы хапае. Гэта акалічнасць, як і ўменне ісці ў нагу з тэхнічным прагрэсам, а недзе і апярэджваць яго, уласціва кіраўніцтву гаспадаркі. Нездарма тут нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці адбываецца не за кошт павелічэння плошчаў, а пры ўмелым дасягненні больш высокай ураджайнасці культур, прымяненні сучасных тэхналогій і высокапрадукцыйнай тэхнікі, навуковым падыходзе да земляробства. А для гэтага патрэбны і спецыяльныя веды. Таму ў сельгаспрадпрыемстве вялікае значэнне надаюць удасканаленню навыкаў сваіх працаўнікоў. Больш вопытныя механізатары ахвотна адукуюць сваіх маладых калег. Працоўны стаж Дзмітрыя Ражко яшчэ не налічвае і дзясятка гадоў. Але, як адзначае Юрый Зяньковіч, малады механізатар паказвае сябе толькі з самага лепшага боку. Цяпер ён шчыруе на закрыцці вільгаці, і ў распараджэнні Дзмітрыя “Беларус-3022”. Такая ж магутная машына ў яго калегі Уладзіміра Карсюка. Паводле слоў Юрыя Зяньковіча, у гаспадарцы на закрыцці вільгаці працуюць два звяны — у кожным па два энерганасычаныя трактары з чызелямі. На вільготных глебах, дзе такія цяжкія машыны яшчэ не пройдуць, задзейнічаны больш лёгкія МТЗ-1221 з культыватарамі АКШ. [caption id="attachment_26564" align="aligncenter" width="443" caption="Юрый Кандратовіч і Мікалай Скамароха"][/caption] На адным з палеткаў адбылася яшчэ адна сустрэча — з Міхаілам Горбачам і Сяргеем Волкавым, якія таксама рыхтавалі глебу да сяўбы. Настрой у механізатараў прыўзняты: па ўсім відаць, што яны засумавалі па сапраўднай справе. І нават тая акалічнасць, што працаваць даводзіцца практычна ўвесь светлавы дзень, іх не палохае. Не менш важны напрамак веснавых работ — правядзенне падкормкі азімых культур (збожжавых і рапсу), шматгадовых траў і лугапашавых угоддзяў, унясенне мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. І тут у ААТ “Семежава” стараюцца выкарыстаць кожную магчымасць. Па палетках імкліва перамяшчаецца “Раса”, вядзецца падкормка штангавымі апырсквальнікамі ОП-2000, раскідвальнікамі грануляваных мінеральных угнаенняў. Дарэчы, адны з вопытнейшых спецыялістаў у сваёй справе Мікалай Скамароха і Юрый Кандратовіч. Менавіта яны займаліся ўнясеннем вадкага мінеральнага ўгнаення КАС па палетках са шматгадовымі травамі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей