30
Весткі з палёў (CMigrator copy 2)
29.04.2013
(інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 26 красавіка 2013 года)
Гаспадаркамі раёна пасеяна 4764,5 га збожжавых і зернебабовых культур, што складае 33,9% да неабходнага. На рахунку ААТ “Капыльскае” 73% плошчаў, засеяных гэтымі культурамі, на 56% выканана заданне ў ААТ “Піянер-Агра”, на 52% — у ААТ “Семежава”.
l Восем сельгаспрадпрыемстваў распачалі сяўбу цукровых буракоў, усяго пасеена 458 га з 5850 га неабходных.
ААТ “Старыца-Агра” пасеяна 450 га кукурузы, і гэта пакуль найлепшы рэзультат. Акрамя названай гаспадаркі гэтым відам работ займаюцца яшчэ дзевяць сельгас-прадпрыемстваў.
Закрыццё вільгаці праведзена на 12 215 га (53%), пад сяўбу падрыхтавана 8033 га (20,8% ад плана).
Ідзе падкормка азімых збожжавых (заданне выканана на 60%), азімага рапсу (83%), шматгадовых траў (80%) і лугапашавых угоддзяў (36%).
Пад яравую сяўбу ўнесена 3633 тон цвёрдага рэчыва мінеральных угнаенняў, з іх 672 т цв. р. азоту, 514 т цв. р. фосфару, 2447 т цв. р. калію.
Пратручана 2019 тон насення (55%), на 95% выканана заданне па завозцы насення эліты.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии