Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

На вопросы отвечал министр

21.08.2010

У чацвер, 19 жніўня, у рэспубліцы  праводзіўся адзіны дзень інфармавання на тэму: “Роля сродкаў масавай інфармацыі ў адлюстраванні праблем, якія хвалююць насельніцтва”. Не стаў выключэннем і наш раён. На сустрэчу  з работнікамі ААТ “Капыльскі масласырзавод” прыехаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь  Аляксандр  Радзькоў.

Разам з высокім госцем дыялог з прысутнымі вялі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Кулеш, выконваючы абавязкі старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня, дырэктар ААТ “Капыльскі масласырзавод” Іван Горбач, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў.

Асноўныя задачы СМІ ў сучасных умовах - арганізаваць паўнацэнны дыялог насельніцтва і ўлады, фарміраваць грамадска-палітычнае меркаванне, адзначыў Аляксандр Радзькоў. Асвятляючы найбольш вострыя пытанні ў развіцці грамадства, сродкі масавай інфармацыі такім чынам інфармуюць насельніцтва і ўладу аб рэальным становішчы спраў у рэгіёнах, краіне, спрыяючы ажыццяўленню праводзімай дзяржаўнай палітыкі. Таксама Аляксандр Міхайлавіч паведаміў аб дзейнасці міністэрства, новых падыходах і поглядах у вучэбным працэсе, адказаў на шэраг пытанняў, якія тычыліся сістэмы адукацыі.

Працягам візіту стала наведванне гімназіі №1, дзе высокага госця гасцінна сустракалі адміністрацыя, выхаванцы навучальнай установы. Пасля невялікай экскурсіі па гімназіі ў канферэнцзале міністр сустрэўся з дырэктарамі школ, загадчыкамі дзіцячых садоў раёна, спецыялістамі аддзела адукацыі. Сімвалічна, што гутарка з калегамі адбылася напярэдадні абласной і раённай  педагагічных канферэнцый.

Аляксандр Радзькоў не мог не пабываць і ў аграгарадку Семежава, вядомым далёка за межамі раёна. Акрамя мясцовай адзінаццацігодкі ён наведаў бацькоўскі дом Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага. Пра экспазіцыю створанага там музея расказалі юныя экскурсаводы школы. А на памяць аб сваім візіце міністр адукацыі пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

НА ЗДЫМКУ:  падчас наведвання аграгарадка Семежава на першым плане - старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд,  в. а. старшыні райвыканкама Анатоль Жданеня, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, начальнік РАА Аляксей Абросімаў, на другім плане -, дырэктар Семежаўскай СШ Сяргей Апон, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Кулеш.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей