Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Аб тым, што хвалюе

25.04.2013
На мінулым тыдні інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з калектывамі КСУП “Грозава-агра”, раённага вузла паштовай сувязі, Пацейкаўскай СШ. Прагучала інфармацыя аб дзейнасці службаў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад ІПГ, былі зададзены пытанні.  Так, узяты на кантроль і перададзены для вырашэння праблемы, узнятыя ў Пацейкаўскай СШ, аб неабходнасці замены катлоў для больш якаснага ацяплення ўстановы адукацыі, устройства новай каналізацыйнай сістэмы, затаплення прыдамавой тэрыторыі ў аг. Пацейкі, вул. Школьная, 36 сцёкамі з каналізацыйнага калодзежа. Працаўнікоў РВПС хвалявалі графік падачы гарачай вады  ў г. Капылі пасля заканчэння ацяпляльнага сезона, добраўпарадкаванне вул. Вішнёвай. Пацікавіліся і ходам будаўніцтва спартыўнага лядовага комплексу. У Грозаве прагучала пытанне наконт магчымасці запісу на прыём да ўрача-хірурга і ўдзячнасць у адрас работнікаў рэанімацыйнага і хірургічнага аддзяленняў ЦРБ. Маргарыта САКОВІЧ        

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей