На Капыльшчыне 20 красавіка прайшлі рэспубліканскі і раённы суботнікі з удзелам каля 12 тысяч чалавек.
[caption id="attachment_26437" align="aligncenter" width="443" caption="На МТФ «Скабін» вядуцца работы па выгароджванні і фарбаванні прагонаў для жывёлы."]

[/caption]
Прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый, устаноў, сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, школьнікі і навучэнцы каледжа, члены маладзёжных аб’яднанняў і ветэраны працы — усе, каму неабыякава, як будзе выглядаць наша Капыльшчына заўтра, працавалі на добраўпарадкаванні горада, выязджалі ў сельскую мясцовасць для аказання дапамогі гаспадаркам у зборы камянёў, добраўпарадкаванні жывёлагадоўчых аб’ектаў, садзілі лес, шчыравалі на сваіх працоўных месцах.
[caption id="attachment_26438" align="aligncenter" width="443" caption="Работнікі ЖКГ на добраўпарадкаванні вул. Партызанскай"]

[/caption]
Пасля суботніка прыкметна папрыгажэлі нашы вуліцы і двары, прыдамавыя тэрыторыі шматпавярховак. Не адставалі і вяскоўцы: кожны палічыў абавязкам прыхарошыць двор, навесці парадак у гаспадарцы. Паклапаціліся ўдзельнікі маштабнага працоўнага фэсту пра мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, захаванні воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. І вельмі важна, што гэта зроблена не работнікамі спецыялізаваных службаў, а нераўнадушнымі намі — гараджанамі і вяскоўцамі.
Вядома ж, магчымасці наведацца на ўсе аб’екты не было. Аднак наша рэдакцыйная група пабывала на некаторых з іх, каб захаваць для гісторыі прыклады ўдарнай, як некалі казалі, працы на агульную карысць.
[caption id="attachment_26439" align="aligncenter" width="443" caption="Ля помніка воінам-вызваліцелям"]

[/caption]
Так, традыцыйна работнікі апарату райвыканкама, яго ўпраўленняў і аддзелаў наводзілі парадак на схіле, які спускаецца да возера. Побач, у скверы, з бензапіламі і сякерамі шчыравалі работнікі КУП “Капыльская ЖКГ”, якія вырэзвалі порасль і старыя дрэвы і адразу ж загружалі калодкі ў трактарны прычэп. Прадстаўнікі гэтага ж прадпрыемства ўскопвалі гарадскія клумбы, дзе ў самыя бліжэйшыя дні будуць пасеяны і пасаджаны кветкі. Старшакласнікі з СШ № 3 г. Капыля наводзілі парадак ля помніка вызваленцам Капыля, а іх равеснікі з Грозаўскай сярэдняй школы садзілі маладзенькія сасёнкі ў былым кар’еры ля в. Міхалёўцы. Педагогі і тэхнічныя работнікі з гэтай жа адзінаццацігодкі дапамагалі роднай гаспадарцы (КСУП “Грозава-агра”) у зборы камянёў на палетку са шматгадовымі травамі. У ходзе падрыхтоўкі да пачатку летне-пашавага перыяду ў ААТ “Скабін” былі арганізаваны работы па выгаро-джванні прагонаў для жывёлы. Было выканана і шмат іншых работ.
[caption id="attachment_26440" align="aligncenter" width="443" caption="Спілоўванне старых дрэў у скверы"]

[/caption]
Акрамя відавочна папрыгажэўшых населеных пунктаў суботнік традыцыйна мае і іншы працяг. На сродкі, заробленыя падчас яго, будуць падрыхтаваны летнікі да новага аздараўленчага сезона, набыты спецыяльныя аўтамабілі для хуткай дапамогі, абсталяваныя сучаснай тэхнікай. Таксама важная справа!
[caption id="attachment_26441" align="aligncenter" width="443" caption="Збор камянёў у КСУП “Грозава-агра”"]
[/caption]
[caption id="attachment_26442" align="aligncenter" width="443" caption="Пасадка лесу"]
[/caption]
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии