Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Прырастае ніва гектарамі

01.05.2013
Поўным ходам ідуць веснавыя палявыя работы ў ААТ “Ціміразеўскі”. Тут на пачатак тыдня было пасеяна 771 га яравых культур з 3449 га па плане. А пачыналі з аўса, заданне па сяўбе якога выканана. З неабходных 1029 га ячменю ўжо пасеяна 669 га, вядуцца работы на палетках з зернебабовымі, цукровымі буракамі і кукурузай. Усё насенне было своечасова ачышчана і пратручана. І ў гэтым вельмі дапамагае новая лінія, якая напрыканцы мінулага года ўжо распачала сваю работу. Пры вядзенні работ вялікая ўвага надаецца якасці выконваемых аперацый. На палетку ля в. Дзярэчына даводзілася назіраць, як старанна механізатар Алег Пяцігорац (здымак 1) разам з намеснікам дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве Віталем Платуном вызначалі норму высеву на агрэгаце “Сулкі”. “Гэта аперацыя патрэбна не толькі перад пачаткам работ, але і пры змене гатункаў адной і той жа культуры, — расказвае Віталь Віктаравіч. — Зярняткі аднаго сорту могуць быць больш буйнымі, чым папярэдняга, а таму і норма высеву змяняецца”. Галоўнае патрабаванне для ўсіх культур — наяўнасць дастатковай колькасці прадукцыйнай вільгаці ў ворыўным слоі глебы. А для атрымання дружных усходаў, добрага развіцця каранёвай сістэмы і кушчэння раслін неабходна стварэнне аптымальнай шчыльнасці ворыўнага слоя глебы з дробнакамковай структурай і выраўненай паверхняй поля. Каб дабіцца гэтага, вялікае значэнне надаецца аперацыям па закрыцці вільгаці і перадпасяўной падрыхтоўцы глебы. Сярод механізатараў, якія займаліся гэтым у першыя дні пасяўной, быў і Іван Лазук (здымак 2). Звычайна ён падчапляе да свайго магутнага “Фэндта” пасяўны агрэгат, але пакуль гэта зрабіць не дазваляла залішняя вільготнасць палеткаў. І таму Іван Іванавіч прычапіў культыватар і працаваў на больш сухіх участках. Яшчэ адна надзвычай важная справа — тэрмінова завяршыць падкормку азімых культур. Паводле слоў Віталя Платуна, азімыя ў “Ціміразеўскім” выйшлі з зімы ў нядрэнным стане. “Цяпер галоўная задача — падкарміць іх: даць азот, каб пайшло дадатковае кушчэнне, фарміраваўся добры новы ўраджай, — адзначае галоўны спецыяліст. — Падкормку гэту называюць стартавай і самай важнай”. На 29 красавіка ўжо было падкормлена 86% плошчаў, занятых азімымі збожжавымі, цалкам праведзена падкормка рапсу, шматгадовых траў і лугапашавых угоддзяў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей