Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

У Капыльскім раёне рэалізуецца экалагічны праект “Чысцiня выратуе свет”

23.04.2013
З мэтай прапаганды беражлівых адносін да прыроды, выхавання ў моладзі экалагічнай культуры, навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў сіламі моладзі ў раёне рэалізуецца праект “Чысціня выратуе свет”. Яго асноўнымі задачамі з’яўляюцца паляпшэнне экалагічнага стану населеных пунктаў Капыльшчыны, прыцягненне ўвагі да праблем захавання прыродных багаццяў рэспублікі, забеспячэнне належнага ўтрымання вуліц, паркаў, сквераў, месцаў масавага адпачынку і іншых грамадскіх тэрыторый, добраўпарадкаванне і ачыстка малых рэк, вадаёмаў. Сам праект складаецца з двух конкурсаў: “Моладзь за чысціню азёр і рэк” і “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”. Характэрна, што адзін і той жа маладзёжны атрад можа прымаць у іх удзел адначасова. Да 15 красавіка былі сфарміраваны добраахвотніцкія і экалагічныя атрады, якія прыдумалі назву, склад, дэвіз, абралі камандзіраў, склалі планы работы на бліжэйшы час, абралі аб’екты акультурвання. Праект будзе доўжыцца да 15 кастрычніка, пасля чаго вызначацца пераможцы ў кожнай намінацыі. Вынікі раённых экалагічных конкурсаў падвядзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Лепшыя праекты атрадаў будуць прымаць удзел на абласным конкурсе.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей