Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

У сярэдняй школе №2 г. Капыля прайшло ток-шоу “Шлях да здароўя”

23.04.2013
У ім узялі удзел настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга в. Кіявічы іерэй Павел Брагін, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Аляксей Караль, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Аляксей Загорцавў, а таксама старшакласнікі гарадскіх школ. Быць моцным і целам, і духам важна не толькі для чалавека, але і для грамадства ў цэлым.  Добрае здароўе, якое захоўваецца і ўмацоўваецца з юнага ўзросту, забяспечвае кожнай асобе доўгае і актыўнае жыццё. Неабходна асэнсоўваць ролю і каштоўнасць, разумець значнасць пастаяннага падтрымання здароўя. Менавіта на гэта госці мерапрыемства і нацэльвалі маладое пакаленне. Удзельнікі круглага стала дэманстравалі непадробную, шчырую цікавасць да тэматыкі мерапрыемства, выказвалі свае меркаванні, погляды. Цікава было даведацца, як разумее моладзь паняцці “шкодная звычка”, “здаровы лад жыцця”. Гутарка, якая доўжылася больш за гадзіну, атрымалася грунтоўнай і прадуктыўнай як для гасцей ток-шоу, так і для юнакоў і дзяўчат.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей