Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Как закрепить молодого специалиста на первом рабочем месте

19.08.2010

Адбыўся круглы стол Каардынацыйнага савета па рабоце з моладдзю, на якім абагульнены вопыт прадпрыемстваў і арганізацый па рабоце з маладымі спецыялістамі. У пасяджэнні прынялі ўдзел члены савета і спецыялісты кадравых службаў, прадстаўнікі найбольш масавых арганізацый падзяліліся сваім вопытам.

Сяргей Цвірко, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама:

— Галоўная задача кадравай службы раёна — не пакінуць без увагі маладых спецыялістаў і маладых работнікаў. На жаль, на Капыльшчыне назіраецца тэндэнцыя вялікай цякучасці маладых кадраў. Асноўныя прычыны, якія не задавальняюць маладых людзей, — бытавыя ўмовы і нізкая заработная плата, трэба сказаць, што гэтыя праблемы, па магчымасці, вырашаюцца. Органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі арганізацый абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне маладых спецыялістаў, згодна са спецыяльнасцю і кваліфікацыяй, атрыманымі імі ва ўстанове адукацыі, павышэнне іх тэарэтычнага і прафесійнага ўзроўню, прымяненне эфектыўных сістэм стымулявання творчай ініцыятывы спецыялістаў, стварыць для іх неабходныя жыллёвыя і бытавыя ўмовы і г. д.

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама:

— Штогод у раён прыбывае звыш 100 маладых спецыялістаў, найбольш – у галіны сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры. Арганізацыя работы з імі грунтуецца на Праграме “Кадры на 2006-2010 гг.”. У яе рамках штогод праводзіцца аналіз забеспячэння кадрамі вядучых галін эканомікі, сельскай гаспадаркі, сістэм адукацыі і аховы здароўя раёна. Па выніках аналізу аддзеламі райвыканкама падаюцца заяўкі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на канкрэтных спецыялістаў. Прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па падтрымцы і замацаванні маладых спецыялістаў у раёне:

— кантроль за прыбыццём выпускнікоў навучальных устаноў;

— сустрэчы маладых спецыялістаў розных галін з кіраўніцтвам арганізацыі (прадпрыемства), раёна з мэтай выяўлення і вырашэння праблем;

— правядзенне раённага злёту маладых спецыялістаў з удзелам  розных спецыялістаў;

— знаёмства з лепшымі працаўнікамі раёна, вопытам іх работы, настаўніцтва;

— прадастаўленне льгот, а таксама льготных крэдытаў;

— пастаноўка моладзі ў рэзерв кадраў;

— паляпшэнне сацкультбыту ў сельскай мясцовасці;

— падтрымка сем’яў маладых спецыялістаў;

— правядзенне раённых мерапрыемстваў для адпачынку моладзі.

У 2008 годзе ў раёне створаны савет маладых спецыялістаў, які выяўляе і вырашае праблемныя пытанні і маладзёжныя ініцыятывы.

Формула, якая можа забяспечыць замацаванне маладых спецыялістаў на вёсцы і ў райцэнтрах, на маю думку, простая. Нармальны заробак, уласнае жыллё, арганізаваны  адпачынак і іншыя сацыяльныя стандарты, магчымасць не згубіць сувязь з роднымі і стварыць сваю сям’ю – вось тое нямногае, што патрэбна.

Уладзімір РУДАКОЎСКІ, намеснік начальніка, кіраўнік групы кадраў Капыльскага РАУС:

— Па прыбыцці ў РАУС за маладымі супрацоўнікамі замацоўваецца настаўнік з ліку вопытных, якія праслужылі больш за тры гады, супрацоўнікаў аддзела. Увогуле так званае шэфства доўжыцца каля трох гадоў. Бытавыя ўмовы прасочвае жыллёва-бытавая камісія. Маладыя супрацоўнікі адразу ставяцца на ўлік у аддзеле і райвыканкаме на паляпшэнне жыллёвых умоў. З імі працуюць кіраўнікі структурных падраздзяленняў, абласнога  УУС,  прапаноўваецца навучанне ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, праводзіцца ўзмоцненая работа па захаванні дысцыпліны.

Як адзначыў намеснік начальніка Капыльскага РАНС па дзяржаўнай сістэме прадухілення і ліквідацыі НС Віктар ГНЯЦЬКО, падобная да папярэдняй работы праводзіцца і ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Алена ВЯРЭЛЬ, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета РАА:

— Першае знаёмства з маладымі спецыялістамі ў нашай сістэме адбываецца ўжо на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Па традыцыі ў верасні праходзіць круглы стол, падчас якога вывучаюцца іх праблемы першых дзён энаходжання ў навучальных установах. Згодна з распрацаваным палажэннем, праходзіць стажыроўка маладых спецыялістаў. Кіраўнікамі стажорскай практыкі замацоўваюцца вопытныя педагогі. Пасля некалькіх месяцаў працы, падчас канікул, праводзіцца інструктыўна-метадычная нарада ў ВМК па вывучэнні першых праблем. Пазней – практычныя выхады ў апорныя школы да вопытных педагогаў. У навучальных установах праходзяць тыдні маладых спецыялістаў. Напрыканцы вучэбнага года падводзяцца вынікі работы.

Казімір КУХАРЧЫК, кіраўнік кадравай службы УАЗ “Капыльская ЦРБ”:

— Для забеспячэння галіны аховы  зда-роўя высокакваліфікаванымі кадрамі праводзіцца прафарыентацыя на выбар медспецыяльнасцей і паступленне ў хіміка-біялагічны клас на базе СШ №2 г. Капыля. На да-дзены момант на розных формах адукацыі ў медыцынскіх ВНУ з Капыльскага раёна навучаюцца 58 студэнтаў, з іх 14 – па мэтавай форме, 34 – на бюджэтнай, 10 – на бюджэтна-дагаворнай. Штогод праводзіцца адбор школьнікаў для паступлення  на кантрактных падставах. Са студэнтамі праводзіцца работа па выбары тых спецыяльнасцей, якія неабходны лячэбна-прафілактычным установам раёна. Кожны год кіраўніцтва ЦРБ прымае ўдзел у размеркаванні выпускнікоў медВНУ і інтэрнаў. Вывучэнне іх прафесійных і асобасных якасцей адбываецца яшчэ падчас клінічнай практыкі ў нашых установах аховы здароўя, пасля чаго некаторыя просяць размеркавання ў Капыль.

Для замацавання маладых спецыялістаў па іх прыбыцці на першае месца працы яны, па магчымасці, забяспечваюцца жыллём. Устаноўлена павышэнне службовага акладу тым, якія закончылі навучальную ўстанову з дыпломам з адзнакай. З 2009 г. урачам-маладым спецыялістам пры заключэнні кантракта прадугледжаны дадаткова заахвочвальны водпуск працягласцю два каляндарныя дні і павышэнне тарыфнай стаўкі на 20%.

Адзін будучы ўрач навучаецца за кошт ААТ “Старыца-Агра”. Сёлета райвыканкам будзе фінансаваць навучанне студэнта-платніка ІІІ курса Гродзенскага дзяржмедуніверсітэта з заключэннем дагавора на наступную адпрацоўку не менш за пяць гадоў.

Праблему недахопу вузкіх спецыялістаў вырашаем шляхам перападрыхтоўкі маладых і іншых спецыялістаў.

Усім жадаючым маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, накіраваным на працу па месцы жыхарства бацькоў, выдаецца льготны крэдыт, таксама ім выплачваецца адначасовая дапамога ў памеры месячнага тарыфнага акладу па пасадзе, а накіраваным у сельскую мясцовасць – фінаддзелам райвыканкама дапамога на абустройства. Маладыя спецыялісты карыстаюцца правам першачарговага накіравання на стажыроўку і павышэнне кваліфікацыі.

Штогод праходзіць ушанаванне маладых спецыялістаў, яны прымаюць актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, спартыўных мерапрыемствах, конкурсах. Таксама залічваюцца ў рэзерв на вылучэнне на пасады кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, узначальваюць  ФАПы, рэкамендуюцца ў перспектыўны кадравы рэзерв раёна і ўпраўлення аховы здароўя вобласці.

З інфармацыяй аб выдачы льготных крэдытаў маладым спецыялістам прысутных пазнаёміў галоўны спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг №609 у г. Капылі ААТ “ААБ Беларусбанк” Яўген Пуцейка.

Абменьваючыся вопытам работы, удзельнікі  круглага стала адзначалі, што нягледзячы на ўсе намаганні, пытанне, ці застануцца праз два-тры гады маладыя спецыялісты на сваім першым працоўным месцы, па-ранейшаму актуальнае. Магчыма, у яго вырашэнні дапаможа прынятае рашэнне савета, згодна з якім будзе актывізавана работа ў гэтым напрамку ўсіх структур па вырашэнні праблем, падтрымцы ініцыятыў, баўленні вольнага часу і г. д. Аднак галоўнае, каб кіраўнікі і прафкамы прадпрыемстваў і арганізацый, куды прыходзяць маладыя спецыялісты, знайшлі спосабы і сродкі для заахвочвання найбольш актыўнай моладзі.

Запісаў Сяргей КОЗЕЛ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей