У Дусаеўшчыну наведаў маладзёжны шматпрофiльны цэнтр
45
У Дусаеўшчыну наведаў маладзёжны шматпрофiльны цэнтр
23.04.2013
Чарговы выезд маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра адбыўся ў пятніцу, 5 красавіка. У вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага сельсавета мясцовае насельніцтва ўжо чакала яго прыезду.
Зыходзячы з практыкі ў склад шматпрофільнага цэнтра ўваходзяць спецыялісты служб, устаноў, якія найбольш запатрабаваны ў вяскоўцаў. Гэтым разам асаблівай папулярнасцю карысталася паслуга цырульніка ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Вольгі Беразоўскай. Звярталіся жыхары і на прыём да ўрача-тэрапеўта цэнтральнай раённай бальніцы Міхаіла Роўбуця, спецыяліста цэнтра банкаўскіх паслуг №609 ААТ “ААБ Беларусбанк” Яўгена Пуцейкі, спецыяліста натарыяльнай канторы Віталя Пуставога.
Асабліва спадабаўся прысутным псіхалагічны трэнінг, які прапанавала псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Бенеш. З задавальненнем у ім паўдзельнічалі старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, а таксама настаўнікі ДУА “Дзяржынскі ВПК д/сад-БШ”. Азы мастацтва дэкарыравання бутэлек рознакаляровай соллю раскрывала ўдзельнікам спецыяліст аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Святлана Пуцейка.
Мерапрыемствы маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра яшчэ раз паказалі, што такая інавацыйная мадэль па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сельскіх населеных пунктах вельмі запатрабавана.
Комментарии