Амаль 20 гадоў працуе сацыяльным работнікам Надзея Эдуардаўна Шатроўская. Ніколі не думала, што на маім жыццёвым шляху сустрэнецца такая чулая і добразычлівая жанчына. Тры разы на тыдзень яна наведваецца да мяне. Кожны раз яе прыходу чакаю з нецярпеннем. Сустрэча з ёй для мяне становіцца сапраўдным святам. Надзея прыносіць прадукты, дапамагае прыбраць у кватэры, і, вядома ж, дастаўляе любімую газету “Слава працы”.
А гэтымі красавіцкімі днямі старанная памочніца святкуе свой дзень нараджэння. Няхай і мае цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні дапамагаюць ёй у жыцці.
З павагай – Валянціна Аляксандраўна Берднік, г. Капыль
Комментарии