Кожны год дзіцячая бібліятэка запрашае дзяцей на Тыдзень дзіцячай кнігі. Зараз, калі па краіне крочыць Год чытання, гэта падзея асабліва адметная.
У час правядзення Тыдня кнігі была падрыхтавана кніжная выстава, мэта якой — пашырыць і дапоўніць інфармацыю, што атрымалі дзеці ад бібліятэкараў.
Пачаўся Тыдзень з тэатралізаванага прадстаўлення “Книжка-Малышка на сказочном балу”, якое адбылося ў чытальнай зале бібліятэкі. Каралева-Кніга і яе ўнучка Кніжка-Малышка запрасілі на свой баль казачных герояў, а Злосная каралева Нечыталія намагалася сарваць яго і сапсаваць усім настрой. Але, як і ў любой казцы, дабро перамагае зло. Баль атрымаўся, казачныя героі весялі-ліся і гулялі з дзецьмі, знаходзілі адказы на пытанні віктарыны і танцавалі.
Паколькі ў 2013 годзе спаўняецца 385 год з дня нараджэння вялікага французскага казачніка Шарля Перо, на Тыдні дзіцячай кнігі прайшоў Дзень Казачніка. Менавіта мерапрыемства, якое насіла назву “Віват казкам”, пацвердзіла, што дзеці добра знаёмы з творчасцю Шарля Перо.
Яшчэ адна тэма, якую бібліятэка не магла не закрануць, — тэма здароўя. Усім вядома: каб быць здаровым, патрэбна мець не толькі здаровае цела, але і здаровы дух. Нездарма бібліятэку называюць аптэкай для душы. Сёлета на Тыдні кнігі дзецям быў прапанаваны бібліятэчны час здароўя “Расці здаровым”.
Дзень рэспублікі запрасіў гасцей на гульню-падарожжа “Каб любіць Беларусь нашу мілую”. Дзеці здзейснілі экскурс па знакамітых мясцінах нашай краіны: успомнілі славутых продкаў, асветнікаў і пісьменнікаў, паслухалі вершы беларускіх паэтаў.
Вялікую папулярнасць у чытачоў бібліятэкі заваявалі “размаўляючыя выставы”. Сёлета, у Год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя, адзін з дзён Тыдня дзіцячай кнігі прысвечаны прыродзе. “Все о змеях в год Змеи” — “размаўляючая выстава”, якая чакала дзяцей у Дзень жывёл. На стэндзе шмат каляровых інфармацыйных лісткоў, на якіх размешчаны цікавыя звесткі, а таксама легенды, вершы і апавяданні.
Валянціна КАМІНСКАЯ,
намеснік дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі
Комментарии