Днямі ўпраўленнем райсельгасхарчу была арганізавана вучоба для намеснікаў кіраўнікоў гаспадарак па жывёлагадоўлі, галоўных заатэхнікаў і ветурачоў, загадчыкаў фермаў, на якіх утрымліваецца маладняк буйной рагатай жывёлы ва ўзросце да 6 месяцаў.
Названыя спецыялісты сустрэліся з прадстаўнікамі фірмы “Экамол” (з г. Жодзіна), якая займаецца вытворчасцю спецыялі- заваных канцэнтрыраваных кармоў. Паводле слоў першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталя Ракевіча, вучоба была карыснай. Зоаветспецыялісты паслухалі вельмі цікавую інфармацыю наконт кармлення маладняку БРЖ, а таксама кароў сухастойнага перыяду для атрымання ў далейшым здаровых цялят, узялі на заметку каардынаты для сувязі. Тым больш, што ў нашым раёне ёсць гаспадаркі — адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Старыца-Агра” і “Скабін”, — якія супрацоў- нічаюць з “Экамолам” і маюць добрыя рэзультаты.
Маргарыта САКОВІЧ
P.S. У гаспадарках раёна пачаліся ўзаемаправеркі па пытаннях падрыхтоўкі да летне-пашавага перыяду. Не менш важная ўвага будзе надавацца навядзенню парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах.
Комментарии