Імклівае наступленне цёплага надвор’я стварае ўсё больш спрыяльныя ўмовы для вядзення палявых работ. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Старыца-Агра” ў ліку іншых вялікае значэнне надаецца ўнясенню арганічных угнаенняў.

Ужо на 18 красавіка было раскідана 77 430 тон, або 67% да вывезеных (пры плане 60 000 тон).
Работы вяліся на 180-гектарным полі ля вёскі Бор звяном, у склад якога ўваходзілі тры трактары (хутка да іх павінна была далучыцца яшчэ адна адзінка тэхнікі) і пагрузчык “Амкадор”. Як адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Логіш, механізатары Уладзімір Васілеўскі, Аляксандр Жарнасек, Сяргей Карадажон і Васіль Жарнасек добра ведаюць сваю справу і адчуваюць адказнасць за выкананне даручанай справы. І гэта не дзіўна, паколькі падчас такой запозненай вясны ўсе работы неабходна весці вельмі хутка і старацца не затрымліваць пасяўны ланцужок. Дарэчы, у гэты дзень у гаспадарцы працавала звяно па ўнясенні арганікі з ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”.
Маргарыта САКОВІЧ
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) А. Логіш, С. Карадажон, А. Жарнасек, У. Васілеўскі.
Фота аўтара
Комментарии