Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

На Капыльшчыне ідзе адгрузка мінеральных угнаенняў

22.04.2013
Каб даць раслінам сілы для росту і фарміравання добрага ўраджаю, вялікае значэнне надаецца закупцы мінеральных угнаенняў. Гэтымі днямі на Цімкавіцкую чыгуначную станцыю адзін за адным паступаюць вагоны з тукамі. Як адзначыў яе начальнік Міхаіл Насевіч, праз станцыю гаспадаркі Капыльшчыны (на здымку 1) атрымліваюць  практычна  90%  мінеральных угнаенняў — Для таго, каб як след арганізаваць працэс, мы загадзя ачысцілі высокія пуці ад снегу, тым самым пазбавіліся ад лішняй вільгаці, — расказвае Міхаіл Мікалаевіч. — Адначасова можам выгружаць толькі два вагоны, паколькі побач ідзе вывазка шчабёнкі СТАА “БетонБокс”. Таму так важна, каб сельгаспрадпрыемствы аператыўна забіралі свой груз. Найбольш гэта тычыцца тых, што размешчаны досыць далёка ад Цімкавіч. Мы наведаліся на Цімкавіцкую чыгуначную станцыю ў аўторак і сталі сведкамі таго, як ішла адгрузка суперфасфату (на здымку 2) ААТ “Суворава-Агра” (50 тон). Побач сваёй чаргі чакалі аўтамабілі з РСУП “Бабоўня” і ААТ “Прагрэс 2010”, для якіх прыбылі два вагоны складаназмешаных угнаенняў. Пагрузчык “Амкадор” хутка і вельмі дакладна засыпаў апошнія кілаграмы тукаў у кузаў сувораўскага МАЗа. І вось ужо на яго каўшы падымаюцца ўгору двое рабочых. Некалькі паваротаў спецыяльных закрыўных механізмаў — і з вагона пасыпаліся два чырвоныя струмені. Яшчэ хвіліна — і пачалася выгрузка ўгнаенняў з другога вагона. Хутка гэтыя “вітаміны ўрадлівасці” будуць дастаўлены ў сельгаспрадпрыемствы і ўнесены на палеткі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей