Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

У Капыльскім раёне пачался сяўба яравых культур

20.04.2013
Гаспадаркі Капыльшчыны распачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых культур. І першым у мінулы чацвер выйшаў у поле пасяўны агрэгат ААТ “Ціміразеўскі”. Уладзімір Холад, адзін з вопытнейшых механізатараў гаспадаркі, на сваім МТЗ-1221 з  агрэгатам “Сулкі” засеяў 14 га аўса. “Сей авёс у гразь — будзеш князь!” — усміхаецца дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Турбан, распавядаючы пра планы на бліжэйшыя дні. А яны сапраўды напружаныя, паколькі неабходна пасеяць толькі раннія збожжавыя культуры на 1739 га. Самая вялікая ўвага будзе надавацца ячменю, і для гэтага ўжо вядуцца падрыхтоўчыя работы. Аднак людзі стаміліся ў чаканні выхаду ў поле, таму, спа-дзяецца кіраўнік, усё будзе зроблена ў тэрмін і, як заўсёды, якасна і на высокім арганізацыйным узроўні. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: намеснік дырэктара па раслінаводстве Віталь Платун і механізатар Уладзімір Холад правяраюць глыбіню закрывання насення. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей