Гаспадаркамі раёна пасеяна 1884 га яравых культур (5%), у тым ліку 1444 га збожжавых і зернебабовых. Сяўбу вядуць 20 сельгаспрадпрыемстваў з 23. Не прыступілі на названую дату да гэтага віду работ у ф-ле “В. Раёўка”, КСУП “Доктаравічы” і ААТ “П-з “Дусаеўшчына”.
На 6161 га (26,7%) праведзена закрыццё вільгаці.
Самымі хуткімі тэмпамі ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу яравых культур у ААТ “Ціміразеўскі”, дзе за апошні дзень апрацавана 250 га, у “Старыца-Агра” — 200 га, ”Капыльскае” — 120 га. Усяго па раёне пад сяўбу падрыхтавана 3380 га з 38 585 га неабходных.
Раннюю бульбу пачало садзіць ААТ “Старыца-Агра”, на рахунку гэтай жа гаспадаркі, а таксама КСУП “С “Лясное” і ААТ “Семежава” першыя гектары, засеяныя кукурузай.
Ідзе пратручванне насення — усяго на названую дату падрыхтавана да сяўбы 1337 тон (37%). На 95% выканана заданне па завозцы насення эліты.
Вядзецца падкормка азімых збожжавых культур (заданне выканана на 30%), азімага рапсу (59%), шматгадовых траў (75%) і лугапашавых угоддзяў (24%). На 2706 га ўнесены мінеральныя ўгнаенні пад яравую сяўбу.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии