Нядаўна падведзены вынікі абласнога фотаконкурсу “Міншчына вачамі маладых”, прысвечанага 75-годдзю Мінскай вобласці. Сярод работ, адзначаных журы, — чатыры фотаздымкі капылян, якія былі ўдастоены дыпломаў лаўрэатаў конкурсу.
[caption id="attachment_26308" align="aligncenter" width="443" caption="А. Раеўская ўручае дыплом В. Лобавай"]
[/caption]
Разам з дыпломамі маладыя фатографы прымалі і шчырыя віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай у прысутнасці кіраўнікоў служб і арганізацый сацыяльнай сферы. У адрас вучняў Ганны Засімовіч, Галіны Чарнушэвіч, Яўгенію Мардасевіч, настаўніцы Святланы Разведчанкі гучалі словы ўдзячнасці за дастойнае прадстаўленне Капыльшчыны.
[caption id="attachment_26309" align="aligncenter" width="443" caption="Пераможцы конкурсаў"]
[/caption]
Таксама Ала Марксаўна ўшанавала пераможцаў абласнога конкурсу плакатаў “Здаровы квАРТал”. Дыпломы першай і трэцяй ступені атрымалі выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў, адпаведна, Валерыя Лобава і Хрысціна Марчанка, а Галіне Чарнушэвіч уручылі ўзнагароду за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии