выйшлі ў поле працаўнікі сельгасфіліяла “Крыніца” ААТ “Мінскрамбуд”, якія распачалі падкормку шматгадовых траў.
[caption id="attachment_26283" align="aligncenter" width="443" caption=" Механізатар Уладзімір Багдановіч працуе на падкормцы шматгадовых траў"]

[/caption]
Усяго неабходна ўнесці калійныя ўгнаенні на 250 га, а яшчэ сваёй чаргі чакаюць лугапашавыя ўгоддзі на 700 га, крыху пазней — азімыя збожжавыя і рапс, будуць уносіцца падкормкі і пад яравую сяўбу. Для гэтых мэт напагатове стаяць агрэгаты РДУ-1,5, МТТ-4, самаходная машына “Раса”. “Так ужо склалася, што нам, па прычыне свайго геаграфічнага становішча, неабходна распачынаць веснавую пасяўную раней за іншых, — адзначае дырэктар СГФ “Крыніца” Аляксандр Кажура, — а паколькі вясна сёлета такая зацяжная, давядзецца прыкласці ўсе намаганні, каб правесці палявыя работы ў аптымальныя агратэх-нічныя тэрміны. Плануем, што да 1 мая павінны завяршыць сяўбу ранніх яравых збожжавых і перайсці да тэхнічных культур”.
Як расказаў Аляксандр Часлававіч, да пасяўной практычна ўсё гатова: тэхніка адрамантавана, ёсць дамоўленасць з механізатарамі-ветэранамі, што яны выйдуць папрацаваць, каб арганізаваць работу энерганасычанай тэхнікі ў дзве змены. Акажа дапамогу і інвестар — для ўдзелу ў пасяўной ААТ “Мінскрамбуд” будуць накіраваны два трактарысты, вадзіцель і зваршчык. Гаспадарцы выдзелены крэдытныя рэсурсы для набыцця паліва і мінеральных угнаенняў. “Акрамя таго, — дзеліцца дырэктар філіяла, — ёсць дамоўленасць з Салігорскай птушкафабрыкай на пастаўку збожжа, грашовыя сродкі за якое таксама будуць накіраваны на набыццё азотных і фосфарных угнаенняў”.
У гаспадарцы паклапаціліся і пра арганізацыю вытворчага працэсу: механізатары пазнаёміліся з расцэнкамі і ўмовамі матэрыяльнага стымулявання за якасную працу, выкананне задання ў даведзеныя тэрміны, работу без парушэнняў працоўнай дысцыпліны і з высокай культурай вытворчасці. Будзе арганізавана двухразовае гарачае харчаванне, абавязковы перадрэйсавы агляд механізатараў і вадзіцеляў, належная інфармацыйная і ідэалагічная работа.
“Людзі стаміліся ад чакання, — падводзіць рысу пад размовай Аляксандр Кажура. — Хочацца хутчэй у поле. А таму ўпэўнены, што патрабаванне паказваць высокія тэмпы работ, каб не ўпусціць аптымальныя тэрміны і закласці добрую аснову для новага ўраджая, выканаем”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии