Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

О делах сельских

19.08.2010
Аб справах вясковыхпа стане на 17 жніўня 2010 г. - Як паведамілі ў РК прафсаюза работнікаў АПК, на апошні дзень у раёне налічвалася 26 камбайнавых экіпажаў, якія  намалацілі звыш 1000 тон збожжа, і адзін — у складзе Мікалая Скамарохі і Аляксандра Стружко з ВСК “Семежава” (“Лексіён-560”) — з намалотам 2047 тон. - Пяць камбайнаў — з СВК “Ванеле-вічы”, “Скабін”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “Браткава”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” — былі задзейнічаны на ўборцы ўраджаю ў Смалявіцкім раёне. Літаральна  днямі камбайнеры вярнуліся дамоў. У агульнай колькасці імі было намалочана 730 тон збожжа. - У раёне практычна завершана ўборка збожжавых на прысядзібных участках, агульная плошча якіх склала 1467 га. - Сельгаспрадпрыемствы вядуць сяўбу азімага рапсу. Работы праведзены на 36% плошчы (усяго трэба пасеяць 5150 га). Першым справіліся з планам у СВК “Мажа-Агра”, дзе пасеяна 200 га. - Пад сяўбу азімых культур узарана 8560 га (29%). У апошні дзень на палетках працавала 42 энерганасычаныя трактары. - У гаспадарках займаюцца ўнясеннем гліфасатаў. Апрацавана 10 512 га (42%). - Сярэдні надой малака ад каровы склаў 13,72 кг (-0,12 кг), а валавы надой 255 912 кг (101%). Таварнасць малака – 85% (-2%). - У прыватным сектары ўтрымліваецца 1007 кароў. З пачатку месяца ў насельніцтва закуплена 103 747 кг малака (2009 г. – 150 608 кг).

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей